Машчонава

вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Машчо́нава[1] (трансліт.: Maščonava, руск.: Мощёново) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавета.

Вёска
Машчонава
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 35 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Машчонава на карце Беларусі ±
Машчонава (Беларусь)
Машчонава
Машчонава (Мінская вобласць)
Машчонава

Гісторыя

правіць

У сярэдзіне XIX стагоддзя вёска ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні, у 1858 годзе ўласнасць С. Макарэвіча. Пасля 1861 года ў Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета. Упамінаецца ў 1879 годзе пры перапісе населеных пунктаў Блонскага праваслаўнага прыходу.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

Насельніцтва

правіць
  • 1858 год — 55 жыхароў
  • 1897 год — 22 двары, 136 жыхароў
  • 1908 год — 111 жыхароў
  • 1917 год — 19 двароў, 119 жыхароў
  • 1960 год — 104 жыхары
  • 2002 год — 15 двароў, 25 жыхароў
  • 2009 год — 43 жыхары
  • 2019 год — 35 жыхароў[2]

Крыніцы

правіць
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 26 красавіка 2024.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць