Адкрыць галоўнае меню

Малюшыцкі сельсавет

сельсавет у Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Машэвіцкі сельсавет)

Малю́шыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Малюшычы.

Малюшыцкі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Карэліцкі раён
Уключае 26 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Малюшычы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940,
6 жніўня 1979
Дата скасавання 2 снежня 1961
Насельніцтва (2009) 2 094
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код +375 1596
Код аўтам. нумароў 4

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Валеўкаўскага раёна (з 25 лістапада 1940 года Карэліцкі раён) Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 2 снежня 1961 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Райцаўскага сельсавета.

6 жніўня 1979 года Баранавіцкі сельсавет (у 1940—1963 гадах Машэвіцкі, у 1963—1968 гадах Зарэцкі) перайменаваны ў Малюшыцкі, а яго цэнтр перанесены ў вёску Малюшыца. 28 снежня 2007 года з раённага падпарадкавання ў склад сельсавета перададзены вёскі Качычы, Людвікі, Навасёлкі, Палужжа, Равіны, Савашы[1]. 29 лістапада 2011 года скасавана вёска Селішча[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2094 чалавекі[3], з іх 97,4 % — беларусы, 1,3 % — рускія[4].

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.