Маўрыцый Францішак Карп
Маўрыцый Францішак Карп (польск.: Maurycy Franciszek Karp; 1749 — 22 кастрычніка 1817) — паэт і публіцыст, удзельнік паўстання 1794 года.
Маўрыцый Францішак Карп | |
---|---|
| |
Нараджэнне | 1749[1] |
Смерць |
22 кастрычніка 1817[2] |
Род | Карпы |
Бацька | Юзаф Карп[d] |
Маці | Барбара з Нагурскіх[d] |
Член у | |
Адукацыя | |
Бітвы |
Біяграфія
правіцьПаходзіў са шляхецкага роду Карпаў уласнага герба «Карп». Нарадзіўся ў сям’і Юзафа.
Вучыўся ў Кракаве, падарожнічаў па Англіі, Францыі і Італіі. Стаў вялікім прыхільнікам Ж. Ж. Русо і пераклаў на польскую мову яго твор «Заўвагі пра польскі лад» (Варшава, 1789). Свае погляды выкладаў у друкаваных паасобку ананімных лістах і брашурах, дзе крытыкаваў шляхту за бяздзейнасць і сваркі, выступаў за наданне сялянам права набываць зямлю, апеку над сялянамі з боку судоў, выказваўся за ўвядзенне парафіяльных шляхецкіх соймікаў, якія б выбіралі дэпутатаў на павятовыя соймікі. Аднак не давяраў мяшчанству і лічыў неабходным аддзяленне гарадоў ад працэсу заканадаўства.
3 1790 года пасол на Чатырохгадовы сойм 1788—1790 гадоў, дзе прапагандаваў свае погляды, выступаў за захаванне выбарчых правоў немаёмнай шляхты і вайскоўцаў і супраць надання такіх правоў мяшчанам. Падтрымаў Канстытуцыю 3 мая 1791 года.
У час паўстання 1794 года ўвайшоў у склад Найвышэйшай Літоўскай рады, пасля ў Цэнтральнай дэпутацыі Вялікага Княства Літоўскага (член аддзела нацыянальнага паўстання). 3 1797 года член Адукацыйнай камісіі ў Вільні.
Пісаў вершы, працы па гісторыі старажытна-рымскай і сусветнай гісторыі, філасофскія трактаты, аповесці.
Зноскі
Літаратура
правіць- Валерый Пазднякоў. Карпы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх