Маўсес Баграмян (арм.: Մովսէս Բաղրամյան) — дзеяч армянскага вызваленчага руху. Нарадзіўся ў Карабаху, жыў у Расіі. У 1763 годзе прыняў удзел у спробе Іосіфа Эміна арганізаваць паўстанне Арменіі супраць ірана-турэцкай няволі. З 1768 года жыў у Індыі. Аўтар «Новай кнігі, названай павучаннем» (1773), у якой заклікаў армян змагацца за вызваленне Радзімы. Удзельнічаў у складанні праекта канстытуцыі незалежнай Арменіі з рэспубліканскім ладам.

Маўсес Баграмян
Род дзейнасці рэвалюцыянер, асветнік, ідэалагічны лідар
Дата нараджэння невядома[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці невядома[1][2]
Член у

Зноскі

Літаратура правіць