Мб’я (гуарані)
Мб’я (саманазва mby’as) — індзейскі народ у Паўднёвай Амерыцы. Жывуць у Парагваі, Аргенціне, Уругваі і Бразіліі. Агульная колькасць (2021 г.) — 34 300 чалавек[1].
Мб'я (mby’as) | |
Агульная колькасць | 34300 (2021) |
---|---|
Рэгіёны пражывання | Парагвай, Аргенціна, Бразілія, Уругвай |
Мова | мб'я гуарані |
Рэлігія | шаманізм, хрысціянства |
Блізкія этнічныя групы | іншыя гуарані |
Мб’я лічацца часткай гуарані, якая ў XVII—XVIII стст. не далучылася да жыцця ў езуіцкіх місіях або пакінула іх, каб працягваць традыцыйны лад жыцця. Назва паходзіць ад узвышша Мбаэвера на левым беразе ракі Параны. На ўсходзе насялялі раён вакол вадаспадаў Ігуасу. У XIX ст. тэрыторыі мб’я аказаліся падзеленымі паміж Парагваем, Бразіліяй і Аргенцінай.
Асноўныя заняткі мб’я — сельская гаспадарка, дробнае рамяство і наёмная праца на буйных плантацыях і прамысловых прадпрыемствах. Мб’я цярпяць на недахоп зямлі. У Бразіліі і Парагваі актыўна ўдзельнічаюць у руху індзейцаў за свае правы.
Нягледзячы на тое, што цяпер мб’я насяляюць тэрыторыі, якія падвяргаюцца актыўнай еўрапеізацыі, і многія з іх прынялі хрысціянства, яны захоўваюць многія дахрысціянскія традыцыі — інстытуты спадчынных правадыроў і шаманаў, шматлікія міфы і рытуалы. Рытуалы дапамагаюць падтрымліваць асобную самасвядомасць і не змешвацца з навакольным еўрапейскім і крэольскім насельніцтвам.
Родная мова мб’я блізкая да парагвайскай гуарані. Падзяляецца на 2 дыялекты. Шаманы карыстаюцца таемнай гаворкай.
Зноскі
Спасылкі
правіцьМб’я (гуарані) на Вікісховішчы |