Медаль «Залатая Зорка» (СССР)

СССР
(Пасля перасылкі з Медаль «Залатая Зорка», СССР)

Медаль «Залатая Зорка» заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 1 жніўня 1939 года.

Медаль «Залатая Зорка»
Апісанне ўзнагароды
Краіна Сцяг СССР СССР
Тып медаль
Каму ўручаецца асобам, удастоеным звання «Герой Савецкага Саюза»
Дата заснавання 1 жніўня 1939
Статус не ўручаецца
Статыстыка ўзнагароджанняў
Першае 4 лістапада 1939
Апошняе 24 снежня 1991
Колькасць 12775
Характарыстыкі
Памеры матэрыял — золата, проба 950
Старэйшая Hero of Labour of the Russian Federation[d]
Малодшая медаль «Серп і Молат»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даваўся асобам, удастоеным звання «Герой Савецкага Саюза», з 1965 года — гарадам-героям і крэпасцям-героям. Уяўляе сабой 5-канцовую зорку з гладкімі двухграннымі прамянямі на правым боку. Выкананая з золата 950-й пробы. Даваўся з ордэнам Леніна.

Эскіз медаля распрацаваў галоўны мастак Дзяржзнака Іван Дубасаў.

Апісанне медаля правіць

Апісанне медаля зацверджана Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 16 кастрычніка 1939 года. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 19 чэрвеня 1943 года ў рэдакцыю Указа ад 16 кастрычніка 1939 года ўнесеныя змены. Ва Указе сказана:

  1. Медаль «Залатая Зорка» з'яўляецца знакам адрознення асоб, якія ўдастоены найвышэйшай ступені адзнакі СССР — звання «Героя Савецкага Саюза».
  2. Медаль «Залатая Зорка» вырабляецца з золата і ўяўляе з сабой пяціканцовую зорку з гладкімі двухграннымі прамянямі на правым боку. Даўжыня промня зоркі — 15 мм.
  3. Адваротны бок медаля мае гладкую паверхню і абмежаваны па контуры тонкім абадком, які выступае.
  4. На адваротным боку ў цэнтры медаля размешчаны надпіс выпуклымі літарамі: «Герой СССР». Памер літар 4×2 мм, в верхнім промні — нумар медаля, вышынёй у 1 мм.

Медаль выкананы з золата 950 пробы[1] ў выглядзе пяціканцовай зоркі. Адлегласць ад цэнтра зоркі да вяршыні промня — 15 мм. Адлегласць паміж процілеглымі канцамі зоркі — 30 мм. Калодачка медаля выкананая з срэбра. На 18 верасня 1975 года залатога утрымання ў медалі 20,521±0,903 г, срэбранага ўтрымання 12,186±0,927 г. Вага медаля без калодкі: 21,5 г. Агульная вага медаля — 34,264±1,5 г.

Статыстыка ўзнагароджання правіць

  • Да чэрвеня 1941 года, пачатку Вялікай Айчыннай вайны, медаля «Залатая Зорка» было ўдастоена 626 чалавек. За час вайны медалём узнагародзілі 11144 чалавек. За ўсю гісторыю ўзнагароджання медаль атрымалі 12776 чалавек, з іх 22 ўзнагароджаныя за подзвігі, здзейсненыя на Карэйскай вайне 19501953 г.г. і 86 — за Афганскую вайну 19791989 г.г.
  • Двойчы медаля «Залатая Зорка» ўдастоілася 154 чалавекі, 115 з іх за подзвігі ў час Вялікай Айчыннай вайны. У пасляваенны час двойчы героямі Савецкага Саюза станавіліся ў асноўным касманаўты.
  • Тройчы медаля «Залатая Зорка» ўдастоіліся лётчыкі Іван Кажадуб і Аляксандр Пакрышкін, а таксама маршал Савецкага Саюза Сямён Будзённы.
  • Чатыры разы медалём «Залатая Зорка» ўзнагароджвалі маршала Савецкага Саюза Георгій Жукаў і Генеральны сакратар ЦК КПСС Леанід Брэжнеў.

Медаль «Залатая Зорка» і Беларусь правіць

  • У выніку аперацыі «Баграціён» у час Вялікай Айчыннай вайны больш за 1500 салдат Чырвонай Арміі сталі Героямі Савецкага Саюза з уручэннем медаля «Залатая Зорка».
  • У час Вялікай Айчыннай Героямі Савецкага Саюза з уручэннем медаля «Залатая Зорка» сталі 446 ураджэнцаў Беларусі. Чацвёра з іх Павел Галавачоў, Іосіф Гусакоўскі, Сцяпан Шутаў, Іван Якубоўскі сталі імі двойчы.
  • За подзвігі, здзейсненыя абаронцамі Брэсцкай крэпасці 8 мая 1965 г. указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР крэпасці было прысвоена ганаровае званне «Крэпасць-герой». Крэпасці ўручаны медаль «Залатая Зорка».
  • 26 чэрвеня 1974 г. Мінску прысвоена ганаровае званне «Горад-герой». Мінску ўручаны медаль «Залатая Зорка»[2].

Гл. таксама правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • «Залатая Зорка» // БЭ ў 18 т. Т. 6. Мн., 1998.

Спасылкі правіць