Сцяпан Фёдаравіч Шутаў
Сцяпа́н Фё́даравіч Шу́таў (30 студзеня (паводле старога стылю 17 студзеня) 1902, маёнтак Скубейкава, Бабруйскі павет, Мінская губерня — 17 красавіка 1963, Кіеў, Украіна) — удзельнік Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, камандзір 20-й гвардзейскай танкавай брыгады (5-ы гвардзейскі танкавы корпус), палкоўнік, двойчы Герой Савецкага Саюза 1944.
Сцяпан Фёдаравіч Шутаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 (30) студзеня 1902 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 красавіка 1963[1] (61 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
![]() |
Род войскаў | танкавыя войскі СССР |
Гады службы | 1918 — 1921, 1924 — 1944 |
Званне | |
Бітвы/войны |
Грамадзянская вайна ў Расіі, Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні | |
![]() |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў маёнтку Скубейкава, Бабруйскі павет, Мінская губерня (цяпер вёска Дварэц у Глускім раёне Магілёўскай вобласці). З беларускай сялянскай батрацкай сям’і. У складзе чырвонагвардзейскіх і партызанскіх аддзелаў удзельнічаў у баях супраць нямецкіх і польскіх войскаў у Беларусі. З 1924 года член ВКП(б), па партмабілізацыі накіраваны ў шэрагі Чырвонае Арміі.
У 1927 годзе скончыў Аб’яднаную ваенную школу імя УЦВК, у 1930 — Ваенна-палітычныя курсы, у 1932 — Ленінградскія бранетанкавыя курсы ўдасканалення, у 1937 — акадэмічныя курсы ўдасканалення пры Ваеннай акадэміі механізавання і матарызацыі і ў 1943 — акадэмічныя курсы ўдасканалення каманднага складу. Да вайны камандаваў танкавай ротай, батальёнам.
Вялікую Айчынную вайну пачаў камандзірам танкавага батальёну, ваяваў на Заходнім, Волхаўскім, Варонескім, 1-м і 2-м Украінскіх франтах у пасадах камандзіра батальёна, танкавага палка, брыгады, намесніка камандзіра 9-го гвардзейскага механізаванага корпуса. Удзельнічаў у бітве пад Масквой, на Курскай Дузе, фарсіраваў Днепр, вызваляў Кіеў. За фарсіраванне Дняпра і вызваленне Кіева, за ўмелае кіраўніцтва брыгадай і выяўленыя пры гэтым гераічнасць і мужнасць 10 студзеня 1944 г. ганараваны званнем Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалём «Залатая Зорка» (№ 2158[2]). Другой «Залатой Зоркай» быў узнагароджаны за ўзорнае выкананне заданняў камандавання падчас Яска-Кішынёўскай аперацыі 13 верасня 1944 г. У адным з баёў быў цяжка паранены ў руку і пасля яе ампутацыі ў верасні 1944 выйшаў у адстаўку. Быў узнагароджаны таксама яшчэ адным Ордэнам Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга і медалямі.
Жыў у Кіеве, дзе і памёр пасля цяжкай хваробы. Пахаваны тамсама на Байкавых могілках.
Памяць
правіцьБронзавы бюст двойчы Героя Савецкага Саюза Шутава ўсталяваны на яго радзіме ў пасёлку Глуск, яго імем названая вуліца Вуліца Сцяпана Шутава ў Маскве і Кіеве, а таксама цеплаход «Сцяпан Шутаў» у Верхнедняпроўскім рачным параходстве[3].
Зноскі
- ↑ а б Шутов Степан Фёдорович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 10 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 19 января (№ 3 (263)). — С. 1
- ↑ Гладков Василий Михайлович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 148. — 737 с.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 490. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2.
- Навечно в сердце народном, 2-е изд. — Минск: Главн. ред. Белорус. Сов. энциклопедии, 1977.
Спасылкі
правіць- Сцяпан Фёдаравіч Шутаў на сайце «Героі краіны»
- Шутов Степан Фёдорович (По материалам книги Земля Могилёвская = The Mogilev Land / авт. текста Н. С. Борисенко; под З-53 общ. ред. В. А. Малашко. — Могилев: Могил. обл. укруп. тип. им. Спиридона Соболя, 2012. — 320 с. : ил. Архівавана 30 жніўня 2018. (руск.) // Афіцыйны партал Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта
- Салимон А. Д. Гвардии полковник Степан Фёдорович Шутов Архівавана 9 чэрвеня 2020. (руск.)