Медаль «За пераўтварэнне Нечарназем’я РСФСР»

Меда́ль «За пераўтварэ́нне Нечэрназе́м'я РСФСР» — дзяржаўная ўзнагарода СССР.

Медаль «За пераўтварэнне Нечарназем'я РСФСР»
Медаль «За преобразование Нечерноземья РСФСР»
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Арыгінальная назва Медаль «За преобразование Нечерноземья РСФСР»
Краіна  СССР
Тып медаль
Дата заснавання 30 верасня 1977
Статус не ўручаецца
Статыстыка ўзнагароджанняў
Колькасць каля 25 030
Характарыстыкі
Памеры дыяметр — 32 мм
Чарговасць узнагарод
Старэйшая Медаль «За будаўніцтва Байкала-Амурскай магістралі»
Малодшая Медаль «За асваенне нетраў і развіццё нафтагазавага комплексу Заходняй Сібіры»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 30 верасня 1977 года. Частковыя змены ў Статуце медаля былі ўнесены Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 18 ліпеня 1980 года.

Аўтар малюнка медаля — мастак Лук'янаў Юрый Аляксандравіч.

Статут медаля

правіць

Медалём «За пераўтварэнне Нечэрназем'я РСФСР» узнагароджваюцца рабочыя, калгаснікі і служачыя за ўдарную працу па выкананні доўгачасовай праграмы развіцця сельскай гаспадаркі Нечарназёмнай зоны РСФСР, якія прапрацавалі, як правіла, не менш трох гадоў у размешчаных у гэтай зоне саўгасах, калгасах, на прадпрыемствах, у арганізацыях і установах, дзейнасць якіх непасрэдна звязана з пераўтварэннем Нечэрназем'я.

Узнагароджанне медалём «За пераўтварэнне Нечэрназем'я РСФСР» ажыццяўляецца ад імя Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Прэзідыумам Вярхоўнага Савета РСФСР.

Хадайніцтва аб узнагароджанні медалём «За пераўтварэнне Нечэрназем'я РСФСР» узбуджаюцца адміністрацыяй прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый, праўленнямі калгасаў, партыйнымі, прафсаюзнымі і камсамольскімі арганізацыямі працоўных калектываў і накіроўваюцца ў выканаўчы камітэт раённага, гарадскога Савета народных дэпутатаў.

Выканаўчы камітэт раённага, гарадскога Савета народных дэпутатаў разглядае паступіўшыя хадайніцтвы і накіроўвае іх адпаведна ў выканаўчы камітэт абласнога Савета народных дэпутатаў, Прэзідыум Вярхоўнага Савета аўтаномнай рэспублікі, якія прымаюць па хадайніцтвах рашэнне і ўваходзяць з прадстаўленнем аб узнагароджанні медалём у Прэзідыум Вярхоўнага Савета РСФСР.

Медаль «За пераўтварэнне Нечэрназем'я РСФСР» носіцца на левым боку грудзей і размяшчаецца пасля медаля «За будаўніцтва Байкала-Амурскай магістралі»[1].

Апісанне медаля

правіць

Медаль «За пераўтварэнне Нечэрназем'я РСФСР» вырабляецца з тампака і мае форму правільнага круга дыяметрам 32 мм.

На адным боку медаля намаляваны трактар і ўзаранае поле. Злева ад краю поля — жывёлагадоўчы комплекс, элеватар і апора ліній электраперадачы, на гарызонце — лясная паласа і ўзыходзячае сонца. У ніжняй частцы медаля па акружнасці размешчаны надпіс «За преобразование Нечерноземья РСФСР», у верхняй — выява пшанічнага коласа. Аверс медаля абрамлены борцікам.

На адваротным боку медаля ў цэнтры, размешчана выява сярпа і молата з уплеценымі пшанічнымі каласамі, у верхняй частцы — пяціканцовая зорачка з разьбягаючыміся прамянямі.

Усе надпісы і выявы на медалю выпуклыя.

Медаль пры дапамозе вушка і кольца злучаецца з пяцівугольнай калодачкай, пакрытай шаўковай муаравай стужкай шырынёй 24 мм са светла-зялёнымі палосамі па краях шырынёй 7 мм і блакітнай паласой пасярэдзіне шырынёй 6 мм. Края стужкі акантаваны светла-жоўтымі палоскамі шырынёй 2 мм кожная.

Ілюстрацыі

правіць

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Володин А. Н., Мерлай Н. М. Медали СССР. — СПб.: Печатный двор, 1997. — С. 222—223. — ISBN 5-7062-0111-0.
  • Колесников Г. А., Рожков А. М. Ордена и медали СССР. — Мн.: Народная асвета, 1986. — С. 68.

Спасылкі

правіць