Шчамяліца мякенькая

від раслін
(Пасля перасылкі з Медуніца мякенькая)

Шчамяліца мякенькая[3], медуніца мякенькая (Pulmonaria mollis) — кветкавая расліна роду Медуніца (Pulmonaria) сямейства Бурачнікавыя (Boraginaceae).

Шчамяліца мякенькая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pulmonaria mollis Wulfen ex Hornem., 1813

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  256500
EOL  5356897
GRIN  t:435042
IPNI  120391-1
TPL  kew-2413019

Апісанне правіць

Шматгадовая травяністая расліна з прамастойным, у верхняй частцы ліпкім ад залозістых валаскоў сцяблом вышынёй 20—40 см і кароткім тоўстым карэнішчам з пучком шнурападобных прыдатачных каранёў. Лісце простае, суцэльнае, з гладкім краем і завостранай верхавінкай. Прыкаранёвае лісце буйное, эліптычнае, мяккаапушанае, рэзка звужана ў крылаты чаранок; сцябловае — сядзячае, прадаўгаватае, у шмат разоў вузейшае і карацейшае за прыкаранёвае. Кветкі буйныя з фіялетава-сінім або блакітным вяночкам, з пяццю пялёсткамі, сабраны ў густыя завіткі. Плод — яйкападобны, амаль голы арэшак.

Пашырэнне правіць

Лесастэпавы сярэднееўрапейскі і сібірскі від. У Беларусі знаходзіцца ў ізаляваных лакалітэтах еўрапейскага эксклава. Месцы росту: шыракалістыя і хвойна-шыракалістыя лясы на ўзгорках, лясныя паляны, горныя хмызнякі, берагі рэк і ручаёў. Расце невялікімі групамі або адзінкавымі экземплярамі.

Ахоўваецца на тэрыторыі Беларусі і шэрагу рэгіёнаў Расіі[4].

Асаблівасці біялогіі правіць

Цвіце ў красавікумаі, пладаносіць у маі—чэрвені. Размнажаецца насеннем і вегетатыўна. Святлолюбівая, ценевынослівая расліна, мезафіт і мезатроф[4].

Выкарыстанне правіць

Дэкаратыўная, лекавая і меданосная расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  4. а б Медуница мягкая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
III катэгорыя (VU)