Медуніца, Шчамяліца[4][5] (Pulmonária) — род невысокіх кветкавых раслін сямейства Бурачнікавыя (Boraginaceae), якое ў сістэме класіфікацыі APG II ўваходзіць у групу эвастэрыды I, але не ўключана ў якія-небудзь парадкі. Род ўключае 14—16 еўразійскіх відаў.

Медуніца

Медуніца няясная (Pulmonaria obscura). Кветка з ружовым вяночкам распусцілася нядаўна, а з сінім — даўно.
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pulmonaria L. (1753)

Тыпавы від
Віды

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  500528
NCBI  136615
EOL  60993
GRIN  g:10144
IPNI  4771-1

Батанічнае апісанне правіць

 
Медуніца вузкалістая (Pulmonaria angustifolia). Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Шматгадовыя травяністыя расліны. Сцябло прамое, звычайна апушанае. Лісце простае, суцэльнае, з гладкім краем, завостранай верхавінкай і клінападобнай асновай. Кветкі ў завітках. Тычынак 5. Плодарэшак.

У большасці відаў медуніцы (як і ў некаторых іншых бурачнікавых) назіраецца нячастая сярод кветкавых раслін з’ява змены афарбоўкі вяночка ў працэсе цвіцення: ружовыя ў пачатку, да канца цвіцення вяночкі робяцца сінімі.

Спіс відаў правіць

Спіс відаў роду Медуніца з указаннем сінонімаў[6][7]

[syn. Pulmonaria alpestris Lamotte (1880)]
[syn. Pulmonaria australis (J.Murr) W.Sauer (1975)]
= Pulmonaria longifolia (T.Bastard) Boreau (1857)
  • Pulmonaria angustifolia var. longifolia T.Bastard
= Pulmonaria longifolia (T.Bastard) Boreau (1857)
= Pulmonaria angustifolia L. (1753)
  • Pulmonaria ciliata Torr. (1827)
= Mertensia ciliata (Torr.) G.Don (1837—1838)
[syn. Pulmonaria angustifolia var. longifolia T.Bastard]
  • Pulmonaria maritima L. (1753)
= Mertensia maritima (L.) Gray (1821)
= Mertensia sibirica (L.) G.Don (1837—1838)

Значэнне і выкарыстанне правіць

Медуніца — асабліва медуніца лекавая (Pulmonaria officinalis) — са старажытных часоў выкарыстоўвалася ў якасці лекавай расліны. Некаторыя віды культывуюцца як садовыя расліны, выведзена мноства дэкаратыўных сартоў, у тым ліку медуніца вузкалістая (Pulmonaria angustifolia).

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б Звесткі пра род Pulmonaria у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.)
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 106. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. Напісанне Медуніца, Шчамяліца ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 10. — Мн., 2000. — С. 251.
  6. Віды роду Медуніца на сайце GRIN Архівавана 2 лістапада 2013 года. (англ.) На сайте указано, что это полный список видов. (Праверана 18 мая 2009)
  7. Index Synonymique de la Flore de France de Michel Kerguélen, 1999 (фр.) (лац.) (Праверана 19 мая 2009)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць