Меланаспора

род сумчатых грыбоў

Меланаспо́ра[1] (Melanospora) — род сумчатых грыбоў (аскаміцэтаў) сямейства Ceratostomataceae (Меланаспоравыя (Melanosporaceae)[1]).

Меланаспора
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Melanospora Corda, 1837


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  40615
EOL  16600
MB  3085

Апісанне

правіць

Пладовыя целы (перытэцыі) паверхневыя, часцей за ўсё адзіночныя, шарападобныя, яйцападобныя ці шырокаэліптычныя, часам з выцягнутым вусцейкам, пакрытым шчацінкамі. Абалонка пладовага цела тонкая, мяккая, даволі празрыстая, жаўтаватага, чырванаватага ці бурага колеру (да моманту выспявання спораў часам чорная). Сумкі звычайна на доўгай ножцы, булавападобнай формы ці цыліндрычныя, з 8 спорамі. Сумкаспоры эліпсападобнай формы, аднаклетачныя, бурага або чорнага колеру з сеткавым малюнкам.

Распаўсюджанне

правіць

Род налічвае каля 40 відаў, распаўсюджаных пераважна ў Еўразіі, у тым ліку ва Украіне, у Малдове і Башкартастане[1]. На тэрыторыі Беларусі вядомы 2 віды: меланаспора гноевая (Melanospora fimicola) — на экскрэментах жывёл і меланаспора Цобеля (Melanospora zobelii) — на саломе і зерні хлебных злакаў[1].

Асаблівасці біялогіі

правіць

Грыбы роду меланаспора пераважна сапратрофы. Развіваюцца на жывёльных і раслінных субстратах. Некаторыя віды паразітуюць на грыбах і насякомых.

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць