Сумкаспора
Сумкаспо́ра[1], аскаспора[1] — нерухомая спора палавога размнажэння сумчатых грыбоў (аскаміцэтаў).
Гаплоідныя сумкаспоры ўтвараюцца ў сумцы (аску) пасля зліцця ядраў зіготы і міятычнага дзялення дыплоіднага ядра. Іх колькасць ад адной да 128 і больш, звычайна 8[2]. Аскаспоры разнастайныя па форме (эліпсападобныя, авальныя, шаровідные, ніткападобныя, верацёнападобныя) и афарбоўцы. Памеры іх розныя, ад 1 мкм да 100 мкм у дыяметры[3], у большасці выпадкаў — ад 5 мкм да 50 мкм. У абалонках аскаспор могуць быць поры або шчыліны, што з’яўляецца сістэматычнай прыкметай[2]. Некаторым прадстаўнікам аскаміцэтаў характэрна наяўнасць сеткаватай структуры на паверхні абалонак спор, а таксама наяўнасць шчацінак, шыпоў, грудкоў, бародавак[3].
Прарастаючы, аскаспоры даюць пачатак гаплоіднай канідыяльнай фазе развіцця грыба[2].
Зноскі
- ↑ а б БелЭн 2002.
- ↑ а б в Гиляров 1989.
- ↑ а б Аскоспора // Сетевое издание AgroXXI.ru (руск.)
Літаратура
правіць- Сумкаспо́ра, аскаспора // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 267. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Аскоспоры // Биологический энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др. — 2-е изд. исправл.. — М.: Сов. энциклопедия, 1989. — 864 с. — 150 000 экз. — ISBN 5-85270-002-9.
- Альгология и микология: Грибы и грибоподобные организмы: практическое пособие для студ. спец. 1 — 31 01 01-02 — «Биология (научно-педагогическая деятельность)» / В. А. Собченко [и др.]; Министерство образования РБ, Гомельский гос. ун-т им. Ф. Скорины. — Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины, 2009. — 100 с. — 150 экз. — ISBN 978-985-439-399-5. (руск.)
- Аскоспо́ры // Краткий словарь ботанических терминов / Сост. М. В. Буланая и др.; Под ред. А. Г. Еленевского. — Саратов: Изд-во Сарат. пед. ин-та, 1993. — С. 16. — 151 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-87077-064-5. (руск.)