Герцаг Меранскі ці герцаг Мераніі — тытул, які існаваў у Свяшчэннай Рымскай імперыі з 1153 па 1248 гады. Слова Меранія ўзыходзіць да нямецкага слова Meer (што азначае — мора) і абазначае прыморскія вобласці Рыекі і Істрыі, якія складалі ядро ўладанняў гэтых герцагаў.

Герб сярэдневяковай Мераніі
Герцагства Меранія ў 1200 г.

Перадгісторыя правіць

Конрад III (1137—1152), у 1139 годзе перамогшы Генрыха Гордага, адняў у яго Баварыю і Саксонію. Пасля смерці Конрада III яго пляменнік Фрыдрых Барбароса, выбраны ў 1152 годзе каралём, прымірыўся з Вельфамі. Ён вярнуў ім частку ранейшых уладанняў, у тым ліку Баварыю, але з баварскай Усходняй маркі стварыў герцагства Аўстрыю.

Ціроль таксама ў якасці імперскага графства быў выведзены з пад улады герцага Баварыі. Ім першапачаткова кіравалі біскупы Фрайзінга.

Дахау-Меран правіць

У час падзелу Баварыі было створана герцагства Меранія. Фрыдрых Барбароса падараваў яго прадстаўніку бакавой лініі Вітэльсбахаў — Конраду II Шаерну, графу Дахау.

Конрад II (пам. 1159) называўся герцагам Далмацыі і Харватыі. Ён дзякуючы ўладанням паміж Лехам і Ізарам стаў буйным землеўладальнікам. Яго ролю ўзмацняў таксама той факт, што пфальцграфам Баварыі быў яго стрыечны брат Ота фон Шаерн. Такім чынам пазіцыі дому Вітэльсбах не саступалі ўладзе герцага Баварыі.

Пасля смерці ў 1159 годзе першага герцага Мерана, кіраваў яго сын Конрад III. Ён называўся толькі як герцаг Меранскі, а Харватыя і Далмацыя ў тытулатуры не называліся. У 1182 годзе не пакінуўшы мужчынскага нашчадства ён памёр, яго ўладанні перайшлі да сваяка Ота Вітэльсбаха, які стаў у 1180 годзе герцагам Баварыі.

Істрыя і Меран правіць

Сястра Ота Вітэльсбаха Хедвіга выйшла замуж за прадстаўніка іншай галіны Вітэльсбахаў — Бертольда V(II) Андэкскага, які быў з 1173 года графам Істрыі. Іх сын Бертольд IV (III) стаў у 1188 годзе графам Андэкса, маркграфам Істрыі і герцагам Меранскім.

У часы яго кіравання дынастыя дасягнула росквіту: дынастыя валодала ўладаннямі ў Бургундыі, Верхняй Франконіі, Ніжняй Баварыі, Істрыі і Славеніі, а таксама графствам Андэкс.

У 1205 годзе герцагам Меранскім стаў Атон I. Ён і яго брат Генрых, маркграф Істрыі, падазраваліся ў замаху на Філіпа Швабскага. З прычыны падазронаў у іх была адабрана Істрыя. Але Атону I удалося ў 1211 годзе стаць пфальцграфам Бургундыі.

У 1248 годзе памёр Атон II, апошні герцаг Меранскі. Яго ўладанні былі падзелены паміж сваякамі. Герцагства Меранія спыніла сваё існаванне.

Герцагі Меран правіць

Спасылкі правіць