Месцы будыйскага паломніцтва

Найважнейшыя месцы будыйскага паломніцтва размешчаны па шырокай раўніне рэчышча Гангі ў Паўночнай Індыі і Паўднёвым Непале, на прасторах паміж Нью-Дэлі і Раджгірам. Гэта край, дзе жыў і вучыў Гаўтама Буда і дзе знаходзяцца асноўныя храмы і святыні, звязаныя з яго жыціем. Апроч Індыі, множныя месцы паломніцтва знаходзяцца таксама і ў цэлым шэрагу іншых краін, насельніцтва якіх ёсць ці гістарычна было пераважна будыйскім.

Месцы, звязаныя з жыццём Буды

правіць
 
Паломнікі ў гомпе Цурпху, Тыбет, 1993 год.

Чатыры асноўныя месцы паломніцтва, пералічаныя самім Будай

правіць

Сам Гаўтама Буда вызначыў наступныя чатыры месцы, найбольш дастойныя паломніцтва яго паслядоўнікаў, заўважыўшы, што іхняе наведванне выкліча пачуццё неадкладнасці духоўных пошукаў[1]:

Восем вялікіх месцаў паломніцтва

правіць

У дадатак да чатырох асноўных месцаў, згаданых раней (Лумбіні, Бодх-Гая, Сарнатх і Кушынагар), будыйскія тэксты, напісаныя паслядоўнікамі Буды пазней, згадваюць яшчэ чатыры свяшчэнныя месцы, дзе ў Індыі адбылася пэўная цудоўная падзея, уваходная ў спіс «Атха-махатханані»:

  • Шравасці: месца падвойнага цуду. Шравасці быў буйным горадам у старажытнай Індыі, дзе Буда праводзіў больш за ўсё часу.
  • Раджгір: месца, дзе з дапамогай прыязнасці Буда пакарыў раз’юшанага слана Налагіры. Раджгір быў яшчэ адным буйным горадам старажытнай Індыі, за 14 км ад яго знаходзіўся Наланда, буйны цэнтр будыйскага вучэння махаяны.
  • Санкіса: месца спуску Буды на зямлю з Нябёсаў трыццаці трох багоў[en] (дзе ён знаходзіўся на працягу трох месяцаў і навучаў сваю маці Вышэйшаму вучэнню[ru]).
  • Вайшалі: месца прыёму мёду ад малпы. Вайшалі быў сталіцай Ваджыянскай рэспублікі старажытнай Індыі.
Восем вялікіх свяшчэнных месцаў будызму (Чатыры вялікія месцы адзначаны чырвоным колерам).

Іншыя месцы, звязаныя з вандраваннямі Буды

правіць
 
Тыбецкі паломнік, возера Рэвалсар, Хімачал-Прадэш.

Некаторыя іншыя месцы паломніцтва ў Індыі і Непале, звязаныя з жыццём Гаўтамы Буды, у асноўным размешчаны на прасторах Гангскай раўніны.

Паводле штатаў у алфавітным парадку

правіць

Храналагічна, ідучы па шляху Буды

правіць

Іншыя месцы паводле краін

правіць
 
Пажылая паломніца, храм Цурпху, Тыбет, 1993 г.

Іншыя вядомыя месцы будыйскага паломніцтва ў розных краінах:

Гл. таксама

правіць

Крыніцы

правіць
  1. Махапариниббана сутта: Великое окончательное освобождение. Дигха Никая 16. www.theravada.ru. Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2019. Праверана 9 студзеня 2021.
  2. а б Dhamma patthana, dhamma.org.
  3. а б SDBST - Society for the Development & Beautification of the Sonepat Town (англ.). sdbst.org. Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2020. Праверана 10 студзеня 2021.

Звязаная літаратура

правіць
  • (англ.) Chan, Khoon San, Buddhist Pilgrimage (пра восем асноўных свяшчэнных месцаў будызму)
  • (англ.) Coluzzi, Paolo (2021). Buddhism and Pilgrimage: A Journey to the Four Sites. Mud Pie Slices.

Знешнія спасылкі

правіць