Мечыслаў Багдановіч

Мечыслаў Багдановіч (? — 1956) — землеўласнік.

Мечыслаў Багдановіч
Род Багдановічы
Бацька Отан Багдановіч[d]
Маці Марыя з Тукалаў[d]

Біяграфія правіць

Паходзіў са шляхецкага роду Багдановічаў герба «Багорыя». Сын Отана Багдановіча і Марыі з Тукалаў. Меў братоў Ігнацыя і Юзафа, які пасля смерці бацькі дасталіся Арпа і Мацькаўцы адпаведна[1].

Скончыў школу кадэтаў у Пецярбургу, меў добрую эканамічную і сельскагаспадарчую адукацыю[1].

Пры Мечыславе Багдановічу абадоўскаму маёнтку належала каля 6 тысяч гектараў зямлі, толькі ў саміх Абадоўцах было каля 339 гектараў ворыва з добрай якасцю глебы. Яму належала кардонная фабрыка ў Раёўцы (зараз Маладзечанскі раён), кардонная фабрыка ў Грыгіншках пад Вільняй, гатэль «Еўрапейскі» ў Варшаве, некалькі дамоў у Вільні і дом па вуліцы Пілсудскага ў Вілейцы. Па дадзеным архіваў на 1927 год пану Багдановічу належала 915 га зямлі ў Раёўцы, 149 га — у Прозарава, 2368 га — у Старынках і 2304 га — у Абадоўцах[1].

Разам з Аляксандрам Любанскім, сваяком Ігнаціем Тукалам з Асцюковічаў і родным братам Ігнаціем Багдановічам з Арпы ўваходзілі ў праўленне будаўнічага камітэта касцёла ў Вілейцы[1].

Вельмі рана ад сухотаў памерла яго дачка Ванда, якую ён усімі сіламі ратаваў, возячы на лячэнне нават у Аўстрыю. Але гэта не памагло. Як распавядаюць вяскоўцы, па чутках пакінула яго і жонка, перайшоўшы жыць да пана Бароўскага з Лукаўца[1].

З пачаткам Другой сусветнай вайны ў 1939 годзе Мечыслаў разам з дочкамі Марысяй і Рэняй паспеў выехаць з Абадоўцаў спачатку да Вільні, а адтуль — у Польшчу. Пасля вайны Мечыслаў Багдановіч жыў у Гданьску, шмат хварэў і памёр у 1956 годзе. Пахаваны ён на каталіцкіх могілках у Гданьску[1].

Сям’я правіць

У шлюбе з Ганнай з Фалькоўскіх. Дзеці[1]:

  • Ванда
  • Рэня. Даволі часта хварэла і памерла пасля вайны ў Польшчы ў вельмі цяжкіх пакутах.
  • Марыся. Выйшла замуж за Яна Дэмбінскага, але дзяцей у яе не было. Разам з мужам, дзякуючы яго арыстакратычнаму паходжанню, змаглі падчас вайны дастаць візу ў Італію і выехаць з акупаванай Варшавы. Затым яны перабраліся ў ЗША.

Зноскі