Батанічнае апісаннеПравіць
Характэрнай прыкметай сямейства з'яўляецца размяшчэнне эліптычных або круглявых сорусаў (без пакрывальцаў) на ніжнім баку пласцінкі ліста. Расліны шматгадовыя і пакрытыя лускавінкамі, якія маюць ўзыходзячае альбо паўзучае карэнішча. Само лісце можа быць перыстым, двойчы пёрыстым, суцэльным або лопасцевым.
Распаўсюджанне і экалогіяПравіць
Выкапнёвыя прадстаўнікі сямейства вядомыя ўжо з адкладаў познетрыясавага перыяду. У цяперашні час гэта сямейства распаўсюджана па ўсім зямным шары, але ў асноўным у тропіках Старога Свету. Часцей за ўсё гэта эпіфітныя расліны, насяляюць на ствалах, а таксама на тоўстых галінах дрэў. Некаторыя з іх з'яўляюцца аблігатнымі (абавязковымі) эпіфітамі, тады як іншыя могуць расці як на скалах і на глебе, так і на ствалах дрэў.
Сярод прадстаўнікоў сямейства высокі працэнт аўтапаліплоідаў.
Сістэматыка не сталая. У залежнасці ад пункту гледжання даследчыка, сямейства можа ўключаць у сябе ад 10 да 50 родаў (ад 500 да 1200 відаў). Па іншай інфармацыі налічвае да 65 родаў і 1200 відаў адпаведна.
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 147. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Smith A. R., Pryer K. M., Schuettpelz E., Korall P., Schneider H., Wolf P. G. A classification for extant ferns(недаступная спасылка) (англ.) // Taxon. — 2006. — Vol. 55(3). — P. 705—731. — ISSN 0040-0262. — DOI:10.2307/25065646. (недоступная ссылка)
- ↑ Rothfels C. J., Sundue M. A., Kuo L.-Y., Larsson A., Kato M., Schuettpelz E., Pryer K. M. A revised family-level classification for eupolypod II ferns (Polypodiidae: Polypodiales) (англ.) // Taxon. — 2012. — Vol. 61(3). — P. 515—533. — ISSN 0040-0262.
- Бобров А. Е. Семейство полиподиевые, или многоножковые (Polypodiaceae) // Жизнь растений: в 6 тт. Т. 4. Мхи. Плауны. Хвощи. Папоротники. Голосеменные растения. / под ред. И. В. Грушвицкого и С. Г. Жилина. — М.: Просвещение, 1978. — С. 205—209.
- A.R. Smith, K. M. Pryer, E. Schuettpelz, P. Korall, H. Schneider, P.G. Wolf: A classification for extant ferns. Taxon 55 (3), 2006.
- G. Panigrahi and S.N. Patnaik (1961), Cytology of Some Genera of Polypodiaceae in Eastern India, Nature 191, 1207—1208.
- Многоножковые: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.) (Праверана 29 верасня 2012)