Мода (статыстыка)

Мода у статыстыцынепараметрычная характарыстыка размеркавання выпадковай велічыні, якая адпавядае значэнню прыкметы, якое сустракаецца часцей за астатнія. Іншымі словамі, мода — гэта значэнне, якое часцей за ўсе сустракаецца ў выбарцы.

Модай дыскрэтнага размеркавання імавернасцей з'яўляецца значэнне, пры якім велічыня функцыі імавернасці становіцца найбольшай. У сваю чаргу модай абсалютна непарыўнага размеркавання з'яўляецца значэнне, пры якім велічыня шчыльнасці імавернасці таксама становіцца найбольшай (нефармальна кажучы, «мода супадае з пікам шчыльнасці імавернасці»).

Як статыстычнае сярэдняе і медыяна, мода з'яўляецца спосабам выразіць адным лікам важную інфармацыю аб выпадковай велічыні/зменнай або выбарцы. Пры нармальным размеркаванні лікавае значэнне моды тое ж самае, што і ў сярэдняга і медыяны, і наадварот, у моцна скажоным размеркаванні значэнні моды, сярэдняга і медыяны могуць быць вельмі розным.