Мора ўнутры
«Мора ўнутры» (ісп.: Mar adentro) — фільм Алехандра Аменабара. Заснаваны на рэальных падзеях аповед пра два апошнія гады жыцця галісійца Рамона Сампедра, на працягу амаль 30 гадоў змагаўся за права на ўласную эўтаназію. Назва фільма — словы з аднайменнага верша, напісанага галоўным героем і ўключанага ў яго кнігу «Лісты з пекла» (Cartas desde el Infierno). Уладальнік прэмій «Оскар», «Залаты глобус», «Гоя» і іншых.
Мора ўнутры![]() | |
---|---|
ісп.: Mar adentro | |
![]() | |
Жанр | біяграфічны фільм і драматычны фільм |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Grupo PRISA[d], Sogecine[d][11], Himenoptero[d][11], UGC Images[d][11] і Eyescreen[d][11] |
Працягласць | 125 хв. |
Краіна | |
Мова | іспанская[1], галісійская мова і каталанская мова |
Год | 2004 і 10 сакавіка 2005[2] |
Папярэдні фільм | Take My Eyes[d] |
Наступны фільм | The Secret Life of Words[d] |
IMDb | ID 0369702 |
Афіцыйны сайт |
Сюжэт правіць
Фільм распавядае пра жыццё паралізаванага іспанца Рамона Сампедра (Хаўер Бардэм). Рамон вырашае памерці, і наймае адваката — Хулію (Белен Руэда). Яна спачувае Рамону і спрабуе дамагчыся для Рамона дазволу на эўтаназію. Аднойчы ў дом Рамона выпадкова заходзіць Роза (Лола Дуэн’яс) і гутарыць з ім. У далейшым Роза і Хулія з’яўляюцца бліжэйшым сяброўскім асяроддзем Рамона.
Па-рознаму ставяцца да рашэння Рамона памерці члены яго сям’і: бацька, брат, жонка брата і пляменнік. Хтосьці кажа, што гэта слабасць, хтосьці лічыць, што Рамон мае права выбару. Фільм асвятляе і стаўленне царквы да рашэння Рамона.
Пасля некалькіх сустрэч Рамон пачынае адчуваць каханне да Хуліі, але яна пакутуе на невылечнае захворванне і пасля інсульту губляе здольнасць самастойна перасоўвацца. Яны разам вырашаюць скончыць жыццё самагубствам, як толькі выйдзе першы асобнік кнігі з вершамі Рамона пад назвай «Лісты з пекла». Аднак Хулія аказваецца не гатовая зрабіць гэты крок.
Роза ўсімі сіламі спрабуе выклікаць у Рамона жаданне жыць, але яе ўласнае жыццё далёкае ад дасканаласці. У ходзе гутарак з ёй Рамон аказвае ёй магутную маральную падтрымку. Роза улюбляецца ў Рамона, але ён пераконвае яе, што той, хто яго сапраўды любіць, дапаможа яму памерці.
На судзе Рамону адмаўляюць у праве на добраахвотную смерць. Тады менавіта Роза, зразумеўшы яго, дапамагае зладзіць самагубства. Рамон выпівае раствор цыяністага калію праз трубачку, каб суддзі не вінавацілі нікога ў яго смерці. Рамон, нягледзячы на жаданне смерці, раскрывае сваім сябрам і блізкім каштоўнасць і сэнс жыцця.
Стан Хуліі працягвае пагаршацца. Калі ёй паведамляюць, што Рамон пакінуў ёй лісты, яна ўжо не можа ўспомніць гэтага чалавека.
Зноскі
- ↑ а б Unifrance — 1949. Праверана 2 верасня 2020.
- ↑ http://www.kinokalender.com/film5065_das-meer-in-mir.html Праверана 24 снежня 2017.
- ↑ http://www.imdb.com/title/tt0369702/ Праверана 8 мая 2016.
- ↑ а б http://www.filmaffinity.com/en/film936995.html Праверана 8 мая 2016.
- ↑ а б в г europeanfilmawards.eu Праверана 3 жніўня 2021.
- ↑ а б http://www.cinemarx.ro/filme/Mar-adentro-Mar-adentro-3626.html Праверана 8 мая 2016.
- ↑ а б в г д е ё ж http://www.imdb.com/title/tt0369702/fullcredits Праверана 8 мая 2016.
- ↑ http://stopklatka.pl/film/w-strone-morza Праверана 8 мая 2016.
- ↑ http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=53097.html Праверана 8 мая 2016.
- ↑ а б в г д Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- ↑ а б в г https://web.archive.org/web/20190720124252/https://www.europeanfilmacademy.org/2004.102.0.html Праверана 22 снежня 2019.
- ↑ Lexicon of international films — Zweitausendeins. Праверана 2 верасня 2020.