Морыц Міхаэль Дафінгер

Морыц Міхаэль Дафінгер (ням.: Moritz Michael Daffinger; 25 студзеня 1790, Ліхтэнтале (цяпер Вена) — 21 жніўня 1849, Вена, Аўстрыйская імперыя) — аўстрыйскі мастак, мініяцюрыст, партрэтыст.

Морыц Міхаэль Дафінгер
ням.: Moritz Michael Daffinger
Фатаграфія
Дата нараджэння 25 студзеня 1790(1790-01-25)[1][2][…] ці 21 студзеня 1790(1790-01-21)[3]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 жніўня 1849(1849-08-21)[3] (59 гадоў) ці 22 жніўня 1849(1849-08-22)[4] (59 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, ілюмінатар рукапісаў, ілюстратар, porcelain painter
Жанр партрэт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сям’і мастака па фарфоры. Ва ўзросце адзінаццаці гадоў быў прыняты вучнем на імперскую фарфоравую мануфактуру. З 1802 года навучаўся ў венскай Акадэміі мастацтваў. Вучань Генрыха Фрыдрыха Фюгера і Губерта Маўрэра. Працаваў мастаком на фарфоравай мануфактуры ў Вене.

З 1809 года займаўся пераважна партрэтным жывапісам, асабліва партрэтнай мініяцюрай. На яго творчасць аказаў уплыў мастак Томас Лоўрэнс.

Пісаў партрэты на фарфоры, пазней — на паперы і слановай косці. У 1830-1830-я гады карыстаўся вялікай папулярнасцю пры Аўстрыйскім двары і ў асяроддзі еўрапейскай арыстакратыі. Аўтар шматлікіх партрэтаў прадстаўнікоў шляхты, а таксама дзеячаў мастацтва і літаратуры, у тым ліку Р. Гагарына, Ф. Грыльпарцэра, А. Кановы, Г. Даніцэці, Д. Расіні, С. Тальберга і інш.

З 1812 года быў прыдворным мастаком-партрэтыстам у герцага К. фон Метэрніха.

Пасля смерці дачкі ў 1841 годзе прысвяціў сябе фларыстыцы.

Зноскі

  1. Moritz Michael Daffinger
  2. Moritz Michael Daffinger // Brockhaus Enzyklopädie
  3. а б The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. а б в Dr. Constant v. Wurzbach Daffinger, Moriz Michael // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 3. — S. 127.
  5. artist list of the National Museum of Sweden — 2016.
  6. RKDartists Праверана 18 лістапада 2021.