Мсціслаў Уладзіміравіч

Мсціслаў Уладзіміравіч, у хрышчэнні Канстанцін, вядомы з мянушкамі Храбры і Удалы[1] (каля 983 — 1036, Чарнігаў) — князь тмутараканскі (з 988) і чарнігаўскі (з 1023).

Мсціслаў Уладзіміравіч Храбры
Адзінаборства Мсціслава з Радзедзем (Мікалай Рэрых, 1943)
Адзінаборства Мсціслава з Радзедзем
(Мікалай Рэрых, 1943)
князь тмутараканскі
990/1010 — 1036
Пераемнік Глеб Святаславіч
князь чарнігаўскі
1024 — 1036
Пераемнік Святаслаў II Яраславіч
Нараджэнне 983
Смерць 1036
Месца пахавання
Род Рурыкавічы
Бацька Уладзімір Святаславіч
Маці Рагнеда Рагвалодаўна
Жонка María[d]
Дзеці Яўстафій Мсціславіч[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Сын кіеўскага князя Уладзіміра Святаславіча і полацкай князёўны Рагнеды Рагвалодаўны.

У 1016 годзе вёў барацьбу з хазарамі і дапамог грэкам авалодаць Таўрыдай. У 1022 годзе аб’явіў вайну касогам, якая скончылася шчаслівым для Мсціслава паядынкам з касожскім князем Радзедзем. У 1023 годзе сабраў падуладных касогаў і хазараў і пайшоў на Кіеў, калі там не было князя Яраслава, але кіяўляне не прынялі Мсціслава. Каля Ліствена, на берагах ракі Руды, адбылася бітва з войскамі Яраслава, у якой Мсціслаў перамог. Аднак Мсціслаў саступіў кіеўскае княжанне Яраславу, узамен на ўсходнюю ад Дняпра частку тагачаснай Русі. У 1031 годзе дапамог Яраславу захапіць Чэрвенскія гарады.

Памёр у 1036 годзе, паводле іншых звестках — у 1034 годзе. Па словах летапісу, Мсціслаў ніколі не быў пераможаны, быў міласцівы да народа, любіў дружыну і вызначыўся рэлігійнасцю. Мсціслава таксама завуць першым северскім князем, бо яму належаў Чарнігаў і ўся зямля севяранаў, якая была цэнтральнай у яго вялікіх уладаннях.

Адзіны сын Яўстафій памёр у 1033 годзе.

Зноскі

правіць

Літаратура

правіць
  • Мстислав Владимирович Храбрый // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  • Мстислав Владимирович Храбрый // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  • ПСРЛ, т. 1. Лаврентьевская летопись. Изд.2. Л., 1926. 543стб.
  • ПСРЛ, т. 2. Ипатьевская летопись. Фототип. изд. 1908 г. М., 1962. XVI 938 стб. 87 с. IVc.
  • Бартольд В. В. Арабские известия о руссах // Соч., Т .2. Ч. 1. М., — 1963. С.840—856
  • Войтович Л. Генеалогія династій Рюриковичів і Гедиміновичів. К., 1992. — 199 с.
  • Грушевський М. С. Історія України-Руси. Т. 2. К., 1992. 633 с.
  • Лопатинский Л .Г. Мстислав Тмутараканский и Редедя по сказаниям черкесов // Известия Бакинского гос. ун-та. −1-2. — 1921. С. 197—203
  • Пархоменко В. О. Князь Чорний //Збірник на пошану акад. Д. І. Багалія. К., — 1927. С.39-51