Мучністарасяныя грыбы
Мучні́старася́ныя грыбы (Erysiphales) — парадак сумчатых грыбоў з групы пірэнаміцэтаў.
Мучністарасяныя грыбы | |||||||||||||||
Клейстатэцый Microsphaera alphitoides | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Erysiphales Gwynne-Vaughan, 1922 | |||||||||||||||
|
Апісанне правіць
Міцэлій белы або шэры, прымацаваны да субстрату прысоскамі і гаўсторыямі, з дапамогай якіх пранікае ўнутр эпідэрмісу і паглынае пажыўныя рэчывы. У цыкле развіцця 2 стадыі: бясполая — канідыяльная (за вегетацыйны перыяд канідыі ўтвараюцца шматразова, распаўсюджваюцца ветрам, насякомымі і інш.) і палавая — сумчатая. Сумкі з аскаспорамі размяшчаюцца ў пладовых целах (клейстатэцыях), якія маюць шарападобны выгляд, ломкія, часта з прыдаткамі і без вусцейкаў. Сумкі па адной ці ў пучках з 2—3 аскаспорамі.
Роды і віды правіць
Налічваецца больш за 250 відаў і форм, на Беларусі каля 100. Найбольш пашыраны віды з родаў: сфератэка (Sphaerotheca), эрызіфе (Erysiphe), левейлула (Leveillula), мікрасфера (Microsphaera), падасфера (Podosphaera), трыхакладыя (Trichocladia), філактынія (Phyllactinia).
Значэнне правіць
Аблігатныя паразіты раслін, многія прыстасаваны да пэўнага віду. Узбуджальнікі мучністай расы. Утвараюць на лісці, зялёных парастках, кветках, пладах грыбніцу з органамі споранашэння накшталт мучністага налёту (адсюль назва).
Зноскі
Літаратура правіць
Бельская С. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).