Чэлюскін (мыс)

(Пасля перасылкі з Мыс Чалюскін)

Чэлюскін[1] (мыс Усходне-Паўночны, мыс Чэлюскіна) — паўночны ўскраек (мыс) паўвострава Таймыр і самы паўночны мацерыковы пункт Еўразіі. Упершыню яго дасягнулі ўдзельнікі 2-й Камчацкай (Вялікай Паўночнай) экспедыцыі штурман С. І. Чэлюскін разам з казакамі Фафанавым і Гарохавым у 1742 годзе. Да 100-годдзя экспедыцыі мыс быў перайменаваны Рускім геаграфічным таварыствам з мыса Усходне-Паўночны ў мыс Чэлюскін.

У 1878 годзе мыс Чэлюскін наведаў шведскі даследчык Арктыкі Нільс Адольф Эрык Нордэншэльд, а ў 1893 — нарвежскі даследчык Фрыцьёф Нансен змог першым абмінуць яго. У 1932 годзе экспедыцыяй Арктычнага Інстытута пад кіраўніцтвам Рудольфа Самойлавіча на ледаколе «Сямён Дзяжнёў» на мысе Чалюскін пабудавана палярная станцыя. Другую зімоўку ўзначаліў І. Д. Папанін, пашырыўшы станцыю да абсерваторыі.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).

Літаратура правіць