Магар

від раслін
(Пасля перасылкі з Мяшэй італьянскі)

Магар[3], Мяшэй італьянскі[4], Проса італьянскае[3][5] (Setaria italica) — аднагадовая культурная расліна сямейства метлюжковыя (Poaceae).

Магар

Спелае калоссе магару
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Setaria italica (L.) P.Beauv., 1812


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  41248
NCBI  4555
EOL  1114673
GRIN  t:33817
IPNI  1207294-2
TPL  kew-442451
Setaria italica

Батанічнае апісанне правіць

Разрастаючыся даволі шчыльнымі кустамі, утварае замкнёны травастой. Сцёблы вышынёй 50-150 см прамастойнае.

Каранёвая сістэма пранікае ў глебу на глыбіню да 1 м, аднак вялікая частка каранёў размяшчаецца ў верхніх пластах глебы.

На сцябле 5-16 лісцінак, лісце доўгае (да 50 см), шырынёй да 1,5 см. Лісце з абодвух бакоў вельмі шурпатае. Іх вага ў агульнай укоснай масе дасягае 50 %.

Суквецце — коласападобная мяцёлка даўжынёй 20-25 см, шырынёй 4 см, не падзеленая на асобныя лопасці. Ля аснавання каласкоў маюцца ніткападобныя шчацінкі зялёнага, жаўтлявага або цёмна-фіялетавага колеру.

Цвіце з ліпеня да жніўня. Размнажэнне насеннае.

Падвіды правіць

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. а б Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 2 : М-Я. — 1999. — 736 с. — ISBN 985-11-0153-2, С.3
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 121. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. Пярэднеў У. Мяшэй // БЭ ў 18 т. Т. 11. Мн., 2000.

Спасылкі правіць