Мізерышкі
Мі́зерышкі — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Друйка, за 8 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Браслаў, за 0,9 км на захад ад вёскі Майшулі.
Мізерышкі | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 0,55 км |
Шырыня | 0,3 км |
Плошча | 0,12 км² |
Аб’ём | 0,00024[1] км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 1,47 км |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 1 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні 0,12 (0,13[1]) км². Даўжыня 0,55 (0,56[1]) км, найбольшая шырыня 0,3 (0,33[1]) км, даўжыня берагавой лініі 1,47 (1,6[1]) км. Плошча вадазбору 1 км². Аб'ём вады ў возеры 0,24[1] млн м³.
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. Схілы катлавіны вышынёй да 7 м, спадзістыя. Берагі пераважна нізкія і забалочаныя. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей дно возера ілістае[1]. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй 50—100 м. У паўночнай частцы выцякае ручай, злучаючы Мізерышкі з возерам Рака.
У возеры водзяцца акунь, шчупак звычайны, плотка, лінь і іншыя віды рыб[1].
Зноскі
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 3. — С. 358. — 599 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Витебская область. Браславский район: карта. Браслав: план. Видзы: план / Ред. Н. М. Шевель. — Мн.: Белкартография, 2013. — 3 000 экз. (руск.)