Мікалайкі[1] (польск.: Mikołajki) — горад у Польшчы ў рэгіёне Мазуры, уваходзіць у склад Мрангоўскага павета Вармінска-Мазурскага ваяводства. Сядзіба вяскова-гарадской гміны Мікалайкі. Займае плошчу 8,85 км². Насельніцтва 3852 чалавек (на 2018).

Горад
Мікалайкі
польск.: Mikołajki
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Ваяводства
Павет
Гміна
Каардынаты
Бурмістр
Пётр Якубоўскі
Плошча
8,85 км²
Насельніцтва
3 852 чалавек (2018)
Шчыльнасць
413,3 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+48 87
Паштовы індэкс
11-730
TERC
2810024
Афіцыйны сайт
SIMC
0977723
Мікалайкі на карце Польшчы ±
Мікалайкі (Польшча)
Мікалайкі
Мікалайкі (Вармінска-Мазурскае ваяводства)
Мікалайкі

Гісторыя правіць

Назва горада паходзіць ад імя святога патрона мясцовага касцёла — святога Мікалая. На месцы сучаснагагорада першапачаткова знаходзілася прускае паселішча. Першае згадванне аб горадзе датуецца 1444 годам. З 1466 года — пад уладай Каралеўства Польскага як леннае валаданне пад кіраваннем Тэўтонскага ордэна. З 1701 года Мікалайкі з’яўляліся часткай Каралеўства Прусіі. Гарадскія правы паселішча атрымала ў 1726 годзе ад прускага караля Фрыдрыха Вільгельма І. У 1945 годзе горад быў уключаны ў склад ПНР. У 1975—1998 гадах горад адміністрацыйна належаў да Сувальскага ваяводства.

Зноскі

Спасылкі правіць