Мікалай Іванавіч Савіцкі
Мікалай Іванавіч Савіцкі (нар. 4 лютага 1934. в. Паўлаўшчына, Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне эканамічнай інфарматыкі. Кандыдат эканамічных навук (1963), прафесар (1982).
Мікалай Іванавіч Савіцкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 лютага 1934 (87 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | вучоны |
Месца працы | |
Альма-матар |
Скончыў Беларускі інстытут народнай гаспадаркі (1957). 3 1964 па 2001 у Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце (у 1965—86 загадчык кафедры).
Навуковыя працы па эканамічнай інфарматыцы, праграмаванні, тэхналогіі захоўвання і апрацоўкі звестак, аўтаматызацыі ўліку. Адзін з піянераў у распрацоўцы навукова-метадычных асноў для развіцця беларускамоўнай навуковай тэрміналогіі па інфарматыцы і вылічальнай тэхніцы. Аўтар вучэбных дапаможнікаў для студэнтаў ВНУ Беларусі і Расіі.
БібліяграфіяПравіць
- Техника вычислений и механизация учета. 3-е изд. — М., 1979.
- Вычислительные машины и программирование. 2-е изд. — Мн., 1980.
- Руска-беларуска-англійскі слоўнік па інфарматыцы і вылічальнай тэхніцы. — Мн., 1992.
- Эканамічная інфарматыка і вылічальная тэхніка. Вучэбны дапаможнік. — Мн., 1996.
- Тэхналогіі арганізацыі, захоўвання і апрацоўкі звестак. Вучэбны дапаможнік. — Мн., 2000.
- Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы. — Мн., 2009. — 300 с. ISBN 978-985-6742-83-8