Мікалай Ільіч Бялуга

Мікалай Ільіч Бялуга (1885, в. Лакно, Гродзенскі павет, цяпер Гродзенскі раён — пасля 1960, Гродна[1]) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Мікалай Ільіч Бялуга
Нараджэнне 1885
Смерць не раней за 1960
Партыя
Месца працы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць
 
Цэнтральнае бюро краязнаўства Інбелкульта. 1926 г. Злева направа: Кандрат Атраховіч, Аляксей Казак, Мікалай Каспяровіч, Мікалай Бялуга, Самуіл Плаўнік (Змітрок Бядуля), Мікалай Азбукін, Гілель Аляксандраў.
 
Прэзідыум Інбелкульта. 1926. Злева направа: Аркадзь Смоліч, Язэп Каранеўскі, Віктар Фрышман (стаіць), Усевалад Ігнатоўскі, Мікалай Бялуга, Аляксандр Цвікевіч, Ян Віткоўскі.

З беларускай сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1919—1924 гадах служыў у Чырвонай арміі. З 1920 года член ВКП(б). З 1929 да 1933 года віцэ-прэзідэнт БелАН, загадчык сектара (аддзела) Белкаапсаюза[1]. Старшыня Цэнтральнага бюро краязнаўства.

Арыштаваны 19 студзеня 1933 года. Асуджаны пастановай калегіі АДПУ СССР 2.4.1933 як «удзельнік контррэвалюцыйнай шкодніцкай арганізацыі» і за «сабатаж» да 3 гадоў пазбаўлення волі. Этапаваны ў Казахстан[1].

Пасля вызвалення жыў у Гродне. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 28.10.1960. Асабовая справа Бялугі № 16776-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі[1].

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць