Цэнтральнае Бюро краязнаўства
Цэнтральнае бюро краязнаўства — грамадскі орган па кіраўніцтве краязнаўчым рухам на Беларусі ў 1920—1930-я гг. Дзейнічала з 1923 г. пры Інстытуце беларускай культуры, у 1929—1936 гг. пры Беларускай Акадэміі навук. У бюро працавалі М. В. Азбукін, К.Крапіва, В.Пераход, У. І. Пічэта, А. У. Фядзюшын, Р. К. Шукевіч-Траццякоў.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/0a/%D0%A6%D1%8D%D0%BD%D1%82%D1%80%D0%B0%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D0%B0%D0%B5_%D0%B1%D1%8E%D1%80%D0%BE_%D0%BA%D1%80%D0%B0%D1%8F%D0%B7%D0%BD%D0%B0%D1%9E%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%B0_%D0%86%D0%BD%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D0%B0._1926_%D0%B3.jpg/220px-%D0%A6%D1%8D%D0%BD%D1%82%D1%80%D0%B0%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D0%B0%D0%B5_%D0%B1%D1%8E%D1%80%D0%BE_%D0%BA%D1%80%D0%B0%D1%8F%D0%B7%D0%BD%D0%B0%D1%9E%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%B0_%D0%86%D0%BD%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D0%B0._1926_%D0%B3.jpg)
Дзейнасць
правіцьВывучала формы, метады і кірункі краязнаўчай работы, вяла ўлік краязнаўчых таварыстваў і гурткоў, аказвала ім метадычную дапамогу, забяспечвала літаратурай і бібліяграфічнай інфармацыяй, каардынавала іх дзейнасць з дзяржаўнымі навуковымі арганізацыямі. Шырока прапагандавала краязнаўчую работу. Садзейнічала падрыхтоўцы краязнаўчых кадраў: праводзіла іх вучобу на спецыяльных курсах, распрацавала план курса па краязнаўстве для ВНУ і тэхнікумаў. З кастрычніка 1925 г. выдавала часопіс «Наш край» (у 1930—1933 гг. называўся «Савецкая краіна»), зборнікі, дзе змяшчаліся матэрыялы краязнаўчых з’ездаў і канферэнцый, рэцэнзіі на краязнаўчыя выданні, праграмы і інструкцыі. Адказны сакратар С. В. Скандракоў (1923—1925 гг.), навуковыя сакратары М. І. Каспяровіч, В. А. Самцэвіч (1928—1932 гг.) і інш.
Старшыні
правіцьГл. таксама
правіцьКрыніцы
правіцьЛітаратура
правіць- Амелькович, Л. Г. Деятельность Центрального Бюро краеведения Белоруссии (1923—1933 гг.) // Вопросы библиотековедения и библиографоведения. — Мн., 1975.
- Кісялёў У. Наш папярэднік //Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — № 4. — Мн.: Полымя, 1985. — ISSN 0131-2669. С.36—37.