Мікалай Васілевіч Азбукін

(Пасля перасылкі з Мікалай Васільевіч Азбукін)

Мікалай Васільевіч Азбукін[1](16 (29) ліпеня 1894, Бабруйск24 лістапада 1943, ?), беларускі географ, краязнавец, публіцыст, дзеяч беларускага нацыянальнага руху. Блізкі сябар Аркадзя Смоліча[2].

Мікалай Васільевіч Азбукін
Дата нараджэння 16 (28) ліпеня 1894
Месца нараджэння
Дата смерці 24 лістапада 1943(1943-11-24) (49 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці краязнавец, эканаміст
Навуковая сфера эканоміка
Месца працы
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Паходзіў з сям’і патомных дваранаў. Скончыў бабруйскую гімназію. У 1912—1917 гадах вучыўся ў Імператарскім Санкт-Пецярбургскім (Петраградскім) універсітэце на прыродазнаўчым аддзяленні фізіка-матэматычнага факультэта па спецыяльнасці «геаграфія»[1]. Пасля атрымання дыплома выкладаў геаграфію і прыродазнаўства ў Бабруйскай гімназіі (да 1921)[1]. Восенню 1920 года стаў загадчыкам бабруйскай школы імя Янкі Купалы.

Член камітэта Беларускага культурна-асветнага таварыства ў Бабруйску, далучыўся да беларускага нацыянальнага руху. У 1919 быў арыштаваны польскімі акупацыйнымі ўладамі.

 
Цэнтральнае бюро краязнаўства Інбелкульта. 1926 г. Злева направа: Кандрат Атраховіч, Аляксей Казак, Мікалай Каспяровіч, Мікалай Бялуга, Самуіл Плаўнік (Змітрок Бядуля), Мікалай Азбукін, Гілель Аляксандраў.
 
Прэзідыум Прыродазнаўчай секцыі Інбелкульта. 1926. Злева направа: Васіль Вяршук, Мікалай Азбукін, Мікалай Бліядуха, Язэп Каранеўскі, Міхаіл Грамыка, Мікалай Збіткоўскі.

У пачатку 1921 разам з сям’ёй пераехаў у Менск, дзе амаль адразу быў арыштаваны савецкімі ўладамі па падазрэнні ў прыналежнасці да партыі беларускіх эсэраў. Пасля нядоўгага зняволення, атрымаў пасаду сакратара прыродазнаўчай секціі пры Навукова-тэрміналагічнай камісіі Наркамасветы БССР. З 11 лютага 1922 — навуковы супрацоўнік Інстытута беларускай культуры[1]. Вынікам працы М. Азбукіна была публікацыя 3-га выпуску выдання «Беларуская навуковая тэрміналогія» пад назвай «Географічныя і космографічныя тэрміны і назовы нябесных цел» (1923)[3].

З 1929 на кафедры геаграфіі АН БССР. У кнізе «Географія Эўропы» трактаваў Беларусь як самадастатковую краіну.

Адзін з галоўных арганізатараў краязнаўчага руху ў Беларусі[1], сакратар Цэнтральнага бюро краязнаўства, першы рэдактар часопіса «Наш край». У пачатку 1928 у БССР існавала ўжо 301 краязнаўчая арганізацыя, якія аб’ядноўвалі 10510 чалавек. Імклівае пашырэнне краязнаўчага руху, глыбока патрыятычнага па сутнасці, выклікала занепакоенасць камуністычных уладаў, і на краязнаўцаў абрынуліся рэпрэсіі. М. Азбукін быў арыштаваны 21.7.1930 па абвінавачанні ў прыналежнасці да «Саюза вызвалення Беларусі» і па пастанове Калегіі АДПУ СССР ад 10.4.1931 высланы ў Налінск на 5 гадоў. Ёсць звесткі, што зноў быў асуджаны ў 1937(?). Загінуў у 1943 у зняволенні. Паводле сведчання Ю. Бібілы, расстраляны нібыта за спробу перайсці мяжу на поўдні СССР[2]. Рэабілітаваны 15.11.1957 Вярхоўным судом БССР.

Сям’я

правіць
 
«Географія Эўропы»

Асноўныя працы прысвечаны вывучэнню геаграфіі Беларусі і іншых краін[1].

  • Географія Эўропы. М.; Л., 1924 (у сааўтарстве з А. Смолічам);
  • Азбукін М. В. Нашы мястэчкі (Матэрыялы да геаграфічнага слоўніка) // Наш край. 1925. № 2-3.
  • Мястэчка Шацак // Наш край. 1927, № 1.
  • Азбукін М. В., Смоліч А. А. Географія па-заэўрапейскіх краёў. — Менск, 1925 (у суаўтарстве з А. Смолічам)
  • Азбукин Н. В. Населенные местности Западной Белоруссии // Западная Белоруссия. Сб. статей. Мн. 1927. 211 с. — С. 171—194
  • Азбукін М. В. Школьная карта Беларусі. — Менск, 1925 (разам з А. Смолічам)
  • Азбукін М. Паселішчы гарадскога тыпу ў БССР / Матар'ялы да геаграфіі і статыстыкі Беларусі / Пад рэд. А. Смоліча. Т1. Мн. 1928.

Зноскі

  1. а б в г д е т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
  2. а б Азбукин Николай Васильевич Архівавана 26 жніўня 2014. (руск.)
  3. Касмаграфічны раздзел быў састаўлены Л. Л. Більдзюкевічам
  4. О бабушке (руск.)

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць