Павел Макаравіч Гуткоўскі

беларускі мастак, графік (1893—1962)
(Пасля перасылкі з Павел Гуткоўскі)

Павел Макаравіч Гуткоўскі (25 студзеня 1893, в. Забелы, цяпер Слуцкі раён — 13 кастрычніка 1962) — беларускі графік. Брат Мікалая Гуткоўскага.

Павел Макаравіч Гуткоўскі
Дата нараджэння 25 студзеня 1893(1893-01-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 кастрычніка 1962(1962-10-13) (69 гадоў)
Род дзейнасці мастак, экслібрысіст, графік, карыкатурыст
Жанр кніжная графіка
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

З сялянскай сям’і. Вучыўся ў іканапіснай майстэрні П. Курбатава ў Мінску, Варшаўскай мастацкай школе. У 1917—1919 гадах у расійскім войску і Чырвонай арміі. У міжваенны час працаваў гравёрам на Менскім мастацкім камбінаце. Працаваў ілюстратарам у выданнях «Чырвоная змена», «Зоркі», «Маладняк», «Малады араты», «Беларуская вёска», «Чырвоны крыж».

 
Набярэжная ракі Свіслач у Мінску, 1942 г.

Падчас Другой сусветнай вайны заставаўся на акупаванай Беларусі, працаваў гравёрам у рэдакцыі нямецкіх газет, што друкаваліся ў Мінску. Па заняцці тэрыторыі Чырвонай арміяй, арыштаваны 5 жніўня 1944 года ў Мінску па адрасе: вуліца Беламорская, д. 26/1. Асуджаны 3 сакавіка 1945 года за «супрацоўніцтва з нямецкімі ўладамі ў перыяд акупацыі» да 10 гадоў выпраўленча-працоўных работ з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў адзін з далёкаўсходніх лагераў ГУЛАГ. Вызвалены 20 чэрвеня 1954 года. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 3 снежня 1956 года. Высветлілася, што прыгавор быў не правамерным, бо Гуткоўскі пайшоў на супрацоўніцтва з мэтай выратавання свайго сына Мікалая, арыштаванага за дапамогу яўрэям (займаўся падробкай пашпарта і дакументаў). Сын быў расстраляны ў 1942 годзе, але Гуткоўскі аб гэтым не ведаў і спадзяваўся аблягчыць яго лёс[1].

Навуковая дзейнасць правіць

 
Экслібрыс ЦБК (Цэнтральнага Бюро краязнаўства), на якім выяўлена вежа езуіцкага калегіума ў Менску, 1927 г.

У 1921 годзе працавала этнаграфічная экспедыцыя па Беларусі, арганізаваная Беларускім Дзяржаўным музеем, у складзе якой былі менскія мастакі Дзмітрый Полазаў (кіраўнік), Павел Гуткоўскі, Янкель Кругер, Канстанцін Елісееў, фалькларыст і кампазітар Уладзімір Тэраўскі і інш. Напрыклад, толькі ў Слуцку і навакольных вёсках за шэсць тыдняў было сабрана і часткова сфатаграфавана мноства помнікаў старажытнасці, знойдзена значная колькасць узораў слуцкіх паясоў і тканін. Пра вынікі працы Дзмітрый Полазаў зрабіў даклад на пасяджэнні мінскага таварыства гісторыі і старажытнасці[2].

Творчасць правіць

Аўтар вокладкі першага выдання паэмы «Новая зямля» Якуба Коласа (1923). Стварыў партрэты Уладзіміра Леніна (1924), Янкі Купалы (1925), Аляксандра Сержпутоўскага (1929), ілюстрацыі да кніг «Першыя крокі» Якуба Коласа (1925), «Працавітая дзяўчынка» Аляксандра Якімовіча (1929), «Вера, паншчына і воля ў беларускіх народных песнях і казках» Змітрака Бядулі[3]. Сярод іншых твораў «Натюрморт» (1925), «Беларускія сяляне» (1925), «Сыты галоднага не разумее» (1929) і іншыя.

Займаўся экслібрысам. Вядомы толькі адзін кніжны знак Паўла Гуткоўскага, зроблены для Цэнтральнага Бюро краязнаўства і Інстытута беларускай культуры.

Кніжныя вокладкі аўтарства Паўла Гуткоўскага правіць

Крыніцы правіць

  1. Беларускае мастацтва першай паловы хх ст. вопыт архіўных пошукаў Архівавана 22 студзеня 2019.
  2. Людміла Налівайка. Рыцары аховы помнікаў
  3. Слуцкая палитра: Из фондов Слуцкого краеведческого музея: фотоальбом / сост., авт. текста Н. Г. Серик; фото В. А. Сибрикова. — Минск: Літаратура і Мастацтва, 2010. — С. 6. — 64 с.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць