Мікалай Апанасавіч Тоўсцік

Мікалай Апанасавіч Тоўсцік (нар. 1921, в. Чыкілі, Глускі раён, Бабруйская акруга, БССР) — беларускі эканаміст, выкладчык. Кандыдат эканамічных навук (1968).

Мікалай Апанасавіч Тоўсцік
Дата нараджэння 1921
Месца нараджэння
Грамадзянства
Дзеці Мікалай Мікалаевіч Тоўсцік[d]
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат эканамічных навук (1968)
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «Знак Пашаны»

Біяграфія правіць

Брат беларускага журналіста і грамадскага дзеяча Аркадзя Тоўсціка. Скончыў Чыкілёўскую СШ, у 1957 годзе — Мінскі педагагічны інстытут.

Працоўную дзейнасць пачаў настаўнікам Гарнавішчанскай пачатковай школы на Палессі. У 1939—1941 гадах служыў у Чырвонай Арміі. У Вялікую Айчынную вайну быў партызанам, намеснікам камісара атрада імя Шчорса 37-й партызанскай брыгады, сакратаром падпольнага Бабруйскага райкама камсамола, у 1944—1947 гадах — першым сакратаром Бабруйскага райкама ЛКСМБ.

З 1948 года на савецкай і партыйнай рабоце ў Бабруйскім, Клічаўскім, Слаўгарадскім раёнах і г. Магілёве. 27 лютага 1954 года абраны старшынёй Слаўгарадскага райвыканкама[1][2].

У 1983—1997 гадах — дацэнт кафедры эканомікі Магілёўскага машынабудаўнічага інстытута.

Дэпутат Вярхоўнага савета БССР 4-га і 12-га скліканняў. У 1962—1966 гадах — дэпутат Вярхоўнага Савета СССР. Член рэспубліканскага Савета ветэранаў вайны.

Узнагароды правіць

Сям’я правіць

Зноскі

  1. Архивная справка, 5/4-86: (Сведения о председателях Славгородского райисполкома за 1948—1965 гг.) // Отдел по архивам и делопроизводству Могилевского облисполкома; Гос. архив Могилевской области. — Могилев, 2002.
  2. Кіраўнікі Слаўгарадскага раёна(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2022. Праверана 6 студзеня 2022.

Літаратура правіць

  • Тоўсцік Мікалай Апанасавіч // Памяць.: Гіст.дакум. хроніка Глускага раёна. — Мн.: 1999. — с.573.