Мікалай Браніслававіч Паўловіч
Мікала́й Бранісла́вавіч Паўло́віч (15 ліпеня 1897, Мазурына Віцебскі павет, цяпер Шумілінскі раён — 26 чэрвеня 1973) — савецкі ваенны дзеяч, контр-адмірал (1944). Кандыдат ваенна-марскіх навук (1942), прафесар (1951).
Мікалай Браніслававіч Паўловіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 ліпеня 1897 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 чэрвеня 1973 (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Званне |
|
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьСкончыў Марскі корпус у Петраградзе (1917). Служыў на караблях Балтыйскага флоту, камандаваў тральшчыкам, эсмінцамі. З 1931 года выкладаў у Ваенна-марской акадэміі (ВМА). У савецка-фінскую вайну 1939—1940 гадоў — намеснік камандзіра і начальнік штаба атрада асобага прызначэння Балтыйскага флоту. З мая 1941 года начальнік кафедры ВМА. У час Петсама-Кіркенескай аперацыі (1944) начальнік паходнага штаба камандуючага Паўночным флотам. З 1954 года ў адстаўцы.
Навуковая дзейнасць
правіцьАўтар прац пераважна па тактыцы ВМФ, у тым ліку падручнікаў для ваенна-марскіх навучальных устаноў, двухтомнай кнігі «Флот в первой мировой войне» (1964), «Советское военно-морское искусство в Великой Отечественной войне» (1973).
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны ордэнам Леніна, 4 іншымі ордэнамі[1].
Крыніцы
правіць- ↑ ПАЎЛОВІЧ МІКАЛАЙ БРАНІСЛАВАВІЧ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 сакавіка 2020. Праверана 29 сакавіка 2020.
Літаратура
правіць- Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 8. Паддубнікі — Рабкі / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1975. — С. 332. — 676 с.: іл., карты.
- Ермоленко, В. Адмиралы-белорусы Великой Отечественной / В. Ермоленко // Гісторыя: праблемы выкладання. — 2007. — № 7. — С. 57-58.
- Паўловіч Мікалай Браніслававіч // Кузьміч, М. П. Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. — Віцебск, 2007. — С. 127—128.