Мікалай Васілевіч Міхальчук
Мікалай Васілевіч Міхальчук (нар. 1958, в. Высокае, Маларыцкі раён, БССР) — беларускі навуковец, кандыдат біялагічных навук, дацэнт, дырэктар Палескага аграрна-экалагічнага інстытута Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Мікалай Васілевіч Міхальчук | |
---|---|
Дата нараджэння | 1958 |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат біялагічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Пасля мясцовай васьмігодкі закончыў Пінскае педагагічнае вучылішча. Затым вучыўся ў Брэсцкім педагагічным інстытуце на факультэце прыродазнаўства па спецыяльнасці «Геаграфія і біялогія», які закончыў з адзнакай.
На працу быў накіраваны ў родную школу дырэктарам, адкуль праз год яго прызвалі на службу ў армію. Пасля была вучоба ў аспірантуры пры Беларускім навукова-даследчым інстытуце бульбаводства і плодаагародніцтва па спецыяльнасці «Ахова раслін», якую закончыў у 1988 годзе і абараніў дысертацыю. Яму была прысвоена вучоная ступень кандыдата біялагічных навук.
У перыяд з 1988 па 2001 гады працаваў у Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А. С. Пушкіна на пасадах намесніка дэкана, дэкана педагагічнага факультэта, прарэктара па вучэбнай працы і сацыяльна-эканамічных пытаннях. У 2002—2004 гадах навучаўся ў дактарантуры пры Беларускім дзяржаўным універсітэце па спецыяльнасці «Фізічная геаграфія, біягеаграфія, геаграфія глебаў і геахімія ландшафту».
З 2005 года узначальвае Палескі аграэкалагічны інстытут НАН Беларусі.
Навуковая дзейнасцьПравіць
Аўтар звыш 130 навуковых прац, вучэбна-метадычных і навукова-папулярных публікацый, у тым ліку 5 манаграфій і 4 вучэбных дапаможнікаў.
Накірункі навуковых даследаванняў вучонага — біягеаграфія і геахімія ландшафту, ахова біялагічнай разнастайнасці флоры беларускага Палесся, пытанні развіцця асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторый і экалагічнай адукацыі. Сярод асноўных работ — «Венерын чаравічак сапраўдны ў Брэсцкім і Прыпяцкім Палессі», «Брестская область в экологическом и медико-демографическом измерении», «Жемчужины природы Малоритчины», манаграфія «Гидрогенно-карбонатные ландшафты Полесья»: генезис, состояние фитобиоты, охрана".
Кіраўнік работ па стварэнні дзяржаўных біялагічных заказнікаў рэспубліканскага значэння «Лукава» (Маларыцкі раён), «Тырвовічы» (Пінскі раён), «Буслаўка» (Бярозаўскі і Пружанскі раёны), мясцовага біялагічнага заказніка «Дывін-Вялікі Лес» (Кобрынскі раён), мясцовага батанічнага помніка прыроды «Высокае» (Маларыцкі раён).
Аўтар прыродаахоўнай канцэпцыі «Архідны пояс беларускага Палесся», а таксама кіраўнік чатырох заданняў дзяржаўных праграм навуковых даследаванняў у галіне «Прыродакарыстанне» (2006—2010, 2011—2013, 2014—2015 і з 2016 года па сённяшні час). Арганізатар міжнародных навуковых канферэнцый «Прыроднае асяроддзе Палесся: асаблівасці і перспектывы развіцця» (2006, 2008, 2010, 2012, 2014).
УзнагародыПравіць
У 2002 годзе быў прызнаны «Чалавекам года» Брэсцкай вобласці ў галіне аховы навакольнага асяроддзя[1].