Буслаўка (заказнік)
Бу́слаўка — біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння ў Бярозаўскім і Пружанскім раёнах Брэсцкай вобласці ў межах вадазбору рэк Хатава і Радагошч і вадасховішча Сялец. Заснаваны ў 1997 годзе для аховы ў натуральным стане унікальных прыродных комплексаў з папуляцыямі рэдкіх і знікаючых відаў раслін і жывёл. Плошча заказніка складае 7936 га. У рэльефе пераважаюць дэнудаваныя озы і камы водна-ледавіковага паходжання. Глебы алювіяльныя і дзярнова-падзолістыя глеевыя пясчаныя, супясчаныя і інш.
Буслаўка | |
---|---|
Катэгорыя МСАП — IV (Тэрыторыя кіравання відамі ці месцапражываннямі) |
|
Размяшчэнне | Беларусь, Бярозаўскі і Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць |
Плошча | 7936 га |
Дата заснавання | 1997 |
Катэгорыя на Вікісховішчы |
Пераважаюць лясы (каля 80 % тэрыторыі) хваёвыя, чорнаальховыя і інш. Шмат лекавых раслін: ядловец, багун, брусніцы, талакнянка; у Чырвонай кнізе кураслеп лясны, гарлачык белы і інш. У фаўне шмат прамысловых відаў жывёл: дзік, лось, алень, казуля, куніца, цецярук, глушэц і інш.; у Чырвонай кнізе барсук, арлан-белахвост, шэры журавель, вялікі кулон, вялікі бугай і інш.
Літаратура
правіць- Буслаўка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).