Кураслеп лясны
Кураслеп лясны[3] (Anemone sylvestris) — расліна роду кураслеп (Anemone) сямейства казяльцовыя (Ranunculaceae).
Кураслеп лясны | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Anemone sylvestris L. | |||||||||||||||||||
|
Назвы
правіцьКураслеп лясны, дуброўка[4], кураслеп, курыная слепата[3][5], заячы мак белы[6].
Апісанне
правіцьШматгадовая травяністая расліна.
Сцябло 5-15 см вышынёй, уверсе амаль белалямцавае, з 2-6 прыкаранёвымі лістамі.
Кветканоснае сцябло з мутоўкай з трох чарашковых лісцеў, апушаныя з абодвух бакоў, рассечаныя на тры сегменты.
Карэнішча кароткае вертыкальнае.
Прыкаранёвае лісце ў ліку двух-шасці, доўгачарашковае, з трыма-пяццю ромбічнымі трохраздзельнымі сегментамі.
Кветканосы адзінкавыя, доўгія.
Кветкі белыя, 3,5-7 см у дыяметры. Цвіце ў маі — чэрвені. Лісточкі калякветніка чыста белыя, у ліку пяці, звонку апушаныя.
Плады шматлікія, з густым пухам.
Таксанамія
правіцьяшчэ 9 сямействаў (згодна Сістэме APG II), у тым ліку Макавыя | яшчэ каля 120 відаў | |||||||||||||||
парадак Казяльцовакветныя | род Кураслеп (Anemone) | f1 | ||||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Казяльцовыя | від Кураслеп лясны | ||||||||||||||
яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін (згодна Сістэме APG II) |
яшчэ каля 50 родаў | f2 | ||||||||||||||
Экалогія
правіцьРасце на схілах узгоркаў і яраў, на сухіх месцах. Сустракаецца рэдка, у Беларусі — па ўсёй тэрыторыі.
Ахова
правіцьВід занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі (4 катэгорыя аховы).
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ а б Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
- ↑ Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
- ↑ З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
- ↑ Экофлора Украины = Екофлора України (укр.) / Відпов. редактор Я.П. Дідух. — Київ: Фітосоціоцентр, 2004. — Т. 2. — 480 с..
Літаратура
правіць- Определитель высших растений Беларуси / Под ред. В. И. Парфенова. — Мн.: Дизайн ПРО, 1999.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1983.
- Дорофеев А. М., Сюборова С. Ф. Они не должы исчезнуть: Книга для учащихся — Мн.: Народная асвета, 1987. — 200 с.: ил. — 89 000 экз. — С. 137. (руск.)
Спасылкі
правіць- Ветреница лесная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам. III катэгорыя (VU) |