Вялікі кулон, вялікі кулён (Numenius arquata) — від птушак з сямейства бекасавых (Scolopacidae).

Вялікі кулон
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Numenius arquata (Linnaeus, 1758)

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  176596
NCBI  31919
EOL  1049398
FW  368591

Апісанне правіць

Вялікі кулон дасягае велічыні ад 50 да 60 см і важыць ад 600 да 1000 г. Яго размах крылаў складае ад 80 да 100 см. Вялікія кулоны з’яўляюцца самымі буйнымі прадстаўнікамі атрада сеўцападобных і найбольш часта сустракаемы ў Еўропе кулон. Характэрнай рысай вялікага кулона з’яўляецца доўгая і выгнутая ўніз дзюба. Самкі, як правіла, крыху буйнейшая за самца, а яе дзюба яшчэ даўжэйшая і больш выгнутая. Акрамя гэтага, паміж імі знешніх адрозненняў не існуе. Афарбоўка вялікага кулона хутчэй сціплая, апярэнне вар’іруецца ад бэжава-карычневага да шэра-карычневага з рознымі палоскамі і ўкрапінамі. Крык вялікага кулона складаецца з доўгага, амаль сумнага гуку, што нагадвала «палі-ці».

Пашырэнне правіць

 
Вялікі кулон на паштовай марцы Беларусі

Арэал: Еўропа (акрамя поўдня і крайняй поўначы), шырокай паласой праз Азію да ўсходу Кітая (у Заходняй Еўропе толькі лакальна). У Беларусі спарадычна распаўсюджаны, рэдкі пералётны і транзітна мігрыруючы від.

Насяляе вялікія вільготныя тэрыторыі, вільготныя лугі, часцей за ўсё заліўныя, як натуральныя, так і штучныя (сельскагаспадарчыя), таксама стэпы (паблізу вільготных тэрыторый), дзюны, тарфянікі.

Пералётны, у заходняй частцы арэала — аселы. Месца зімовак: Заходняя Еўропа, басейн Міжземнага мора, Малая Азія, паўднёвае ўзбярэжжа Каспійскага мора, Паўднёвая Азія і ўсход Японіі, Малайскі архіпелаг і Барнеа, Аравійскі паўвостраў, узбярэжжы Афрыкі і Мадагаскар.

Асаблівасці біялогіі правіць

Гняздуе на выступаючай з вады купіне травы альбо асакі (спарадычна на астраўках сярод балот). Высцілка гнязда з невялікай колькасці сухой травы або асок і некалькіх пёраў, дыяметр 15-24 см.

 
Яйцо Numenius arquata

Яйкі звычайна 4 (можа быць 2-6), грушападобныя, шэра-аліўкавыя, шэра-зеленаватыя альбо папяліста-жоўтыя. Плямы даволі вялікія: глыбокія — шэра-зеленаватыя, паверхневыя — аліўкава-карычневыя або чырванавата-карычневыя. Памеры: 66,5 х 46,5 мм.

Літаратура правіць

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. ISBN 83-01-13187-X

Спасылкі правіць

  Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
III катэгорыя (VU)