Мікалай Вячаслававіч Радаман
Мікалай Вячаслававіч Радаман (нар. 9 чэрвеня 1955, в. Грускова Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці) — заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.
Мікалай Вячаслававіч Радаман | |
---|---|
Нараджэнне |
9 чэрвеня 1955 (69 гадоў) |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі.
Працаваў інжынерам-механікам калгаса імя Калініна, галоўным энергетыкам сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Агракамбінат Сноў» Нясвіжскага раёна.
Старшыня сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Агракамбінат Сноў».
Член наглядальнага савета ААТ «Белаграпрамбанк».
Выбіраўся дэпутатам Мінскага абласнога Савета дэпутатаў і Сноўскага сельскага Савета дэпутатаў 27-га склікання, членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га і 6-га скліканняў.
15 сакавіка 2021 года ўвайшоў у склад Канстытуцыйнай камісіі, якая ў мэтах ажыццяўлення рэзалюцыі шостага Усебеларускага народнага сходу распрацоўвае прапановы па змяненні Канстытуцыі Беларусі і забяспечвае іх усенароднае абмеркаванне[1].
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», ордэнам Айчыны III ступені (2016)[2], ордэнам свяціцеля Кірылы Тураўскага II ступені Беларускай праваслаўнай царквы, медалём свяціцеля Кірылы Тураўскага Беларускай праваслаўнай царквы, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, ганаровай граматай Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2020)[3].
Удастоены ганаровага звання «Чалавек года Міншчыны — 2011»[4].
Зноскі
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь 15 марта 2021 г. № 105 «О Конституционной комиссии» (руск.)(недаступная спасылка). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (17 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 28 снежня 2021. Праверана 20 сакавіка 2021.
- ↑ Мікалай Корбут і Мікалай Радаман удастоены ордэна Айчыны III ступені
- ↑ Дзяржузнагарод і Падзякі Прэзідэнта ўдастоены 90 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці
- ↑ Радаман Мікалай Вячаслававіч Архівавана 18 жніўня 2020.