Мікалай Дзмітрыевіч Юшчук

Мікалай Дзмітрыевіч Юшчук (22 снежня 1940, в. Авады, Кобрынскі раён, Брэсцкая вобласць — 17 кастрычніка 2023) — доктар медыцынскіх навук, прафесар, акадэмік Расійскай акадэміі медыцынскіх навук (РАМН), лаўрэат прэміі Урада Расійскай Федэрацыі, заслужаны дзеяч навукі Расіі.

Мікалай Дзмітрыевіч Юшчук
Дата нараджэння 22 снежня 1940(1940-12-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 кастрычніка 2023(2023-10-17) (82 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці урач
Навуковая сфера медыцына
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Альма-матар
Член у
Узнагароды
ордэн «За заслугі перад Айчынай» III ступені ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені ордэн Аляксандра Неўскага ордэн Пашаны ордэн Дружбы Ордэн «Знак Пашаны»
Ганаровая грамата Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Заслужаны дзеяч навукі Расійскай Федэрацыі прэмія Урада Расійскай Федэрацыі ў галіне навукі і тэхнікі

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 22 снежня 1940 года ў в. Авады Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці.

Вучыўся ў Гайкоўскай пачатковай школе. Бацькам Мікалая па сямейных абставінах прыйшлося з’ехаць у Іркуцкую вобласць РСФСР, дзе ў г. Чарамхова ён закончыў сярэднюю школу.

У 1960 годзе паступіў ў Іркуцкі дзяржаўны медыцынскі інстытут. Вучобу ў інстытуце сумяшчаў з працай медбрата, санітара. Пасля заканчэння ў 1966 годзе інстытута вучыўся ў клінічнай ардынатуры на кафедры інфекцыйных хвароб Іркуцкага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. У 1968 годзе Мікалай Дзмітрыевіч узначаліў інфекцыйную бальніцу г. Іркуцка. Практычную медыцынскую дзейнасць сумяшчаў з навуковай, працуючы на пасадзе стажора-даследчыка, а потым малодшага навуковага супрацоўніка ў Цэнтральным навукова-даследчым інстытуце эпідэміялогіі.

Дзейнасць вучонага звязана з Маскоўскім дзяржаўным стаматалагічным інстытутам, дзе ён прайшоў шлях ад асістэнта, дацэнта, прафесара, загадчыка кафедры, дэкана, прарэктара да рэктара і прэзідэнта МДМСУ.

У 1980 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Функционально-морфологическое состояние кишечника при сальмонеллезной инфекции», прысвоена званне прафесара. У 1991 годзе абраны членам-карэспандэнтам, у 1999 годзе — акадэмікам РАМН.

Памёр 17 кастрычніка 2023 года.

Навуковая дзейнасць правіць

Аўтар больш за 800 навуковых прац, шэраг работ апублікаваны за мяжой. Выдадзены такія важныя манаграфіі і падручнікі, як «Сальмонеллезы», «Бактериальная дизентерия», «Инфекционные болезни», «Диагностика и дифферен-циальная диагностика острых кишечных инфекций», «Проблемы ВИЧ-инфекции в стоматологии», «Эпидемиология», «Инфекционные болезни», «Заразные болезни человека», «Иерсиниозы», «Диагностика и лечение диффузных заболеваний печени», «Поражение нервной системы при герпетических инфекциях», «Краткий курс эпидемиологии», «Справочник по эпидемиологии», «Лекции по инфекционным болезням», «Военная эпидемиология» і інш.

Унёс вялікі ўклад у вывучэнне патафізіялогіі і распрацоўцы метадаў тэрапіі розных інфекцыйных хвароб. Пад кіраўніцтвам вучонага праводзілася вывучэнне малекулярна-біялагічных тэхналогій у дыягностыцы вірусных гепатытаў. Навуковая дзейнасць М. Д. Юшчука сканцэнтравана на праблемах дыягностыкі, лячэння, прафілактыкі інфекцыйных захворванняў. Асаблівая ўвага ў гэтай працы надаецца вывучэнню патагенезу і патогенетычных метадаў лячэння інфекцыйных хвароб на аснове функцыянальна-марфалагічных і імуналагічных падыходаў.

З’яўляецца член праўлення Міжнароднага таварыства інфекцыяністаў і мікрабіёлагаў, член спецыялізаванага савета па абароне кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый, старшыня Экспертнага савета ВАК Расійскай Федэрацыі. У 2009 годзе абраны членам Грамадскай палаты Расійскай Федэрацыі ад агульнарасійскіх грамадскіх арганізацый. Мае шмат вучняў, пад яго кіраўніцтвам абаронена 60 кандыдацкіх і 15 доктарскіх дысертацый.

Узнагароды правіць

Шматгранная дзейнасць акадэміка М. Д. Юшчука адзначана высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі і ганаровымі званнямі. Прызнаннем навуковых заслуг стала атрыманне ім звання «Заслужаны дзеяч навукі Расійскай Федэрацыі» (1997). За вялікі ўклад у развіццё расійскай навукі і медыцыны Мікалай Дзмітрыевіч стаў лаўрэатам прэміі Урада Расійскай Федэрацыі ў галіне навукі і тэхнікі. Ён — лаўрэат прэміі «Прафесія — Жыццё» ў намінацыі «Выдатны настаўнік» — адзінай міжнароднай прэміі, лаўрэаты якой заахвочваюцца за ўвасабленне сваёй мары стаць навукоўцам, урачом, педагогам, бізнесменам — сапраўднай асобай, чыё жыццё цалкам прысвечана служэнню прафесіі, а прафесія стала сэнсам жыцця. Узнагароджаны ордэнам «За заслугі перад Айчынай» III і IV ступеняў, ордэнам Дружбы, ордэнам «Знак Пашаны», медалямі.

Бібліяграфія правіць

  • Ющук, Н. Д. Инфекционные болезни : учебник / Николай Дмитриевич Ющук. — М. : Медицина, 2003.
  • Ющук, Н. Д. Инфекционные болезни : учебник для студентов мед. колледжей и училищ / Николай Дмитриевич Ющук. — М. : Медицина, 2007.
  • Ющук, Н. Д. Краткий курс эпидемиологии : учебное пособие / Николай Дмитриевич Ющук. — М. : Медицина, 2005.
  • Ющук, Н. Д. Лекции по инфекционным болезням : учебное пособие / Николай Дмитриевич Ющук. — М. : Медицина, 2007.
  • Ющук, Н. Д. Эпидемиология : учебное пособие / Николай Дмитриевич Ющук. — М. : Медицина, 2003.
  • Ющук, Н. Д. Военная эпидемиология. Противоэпидемическое обеспечение в военное время и при чрезвычайных ситуациях : учебное пособие / Н. Д. Ющук, Ю. В. Мартынов. — М., 2007. — 150 с.
  • Ющук, Н. Д. Инфекционные болезни : учебник для мед. училищ и колледжей / Н. Д. Ющук, Г. Н. Кареткина, Л. И. Мельникова. — 5-е изд., испр. — М., 2015. — 497 с. : ил.
  • Ющук, Н. Д. Краткий курс эпидемиологии : учебное пособие / Н. Д. Ющук, Ю. В. Мартынов. — 2-е изд., перераб. и доп. — М. : Медицина, 2005. — 200 с. : табл.
  • Ющук, Н. Д. Лекции по инфекционным болезням : в 2 т. / Н. Д. Ющук, Ю. Я. Венгеров. — 4-е изд., перераб. и доп. — М. : ГЭОТАР-Медия, 2016. — Т. 1. — 656 с.
  • Ющук, Н. Д. Острые кишечные инфекции: диагностика и лечение / Н. Д. Ющук, Л. Е. Бродов. — М. : Медицина, 2001. — 304 с. : ил.
  • Ющук, Н. Д. Эпидемиология : учебное пособие / Н. Д. Ющук, Ю. В. Мартынов. — М. : Медицина, 2003. — 448 с. : ил.
  • Ющук, Н. Д. Функционально-морфологическое состояние кишечника при сальмонеллезной инфекции : автореферат диссертации … доктора медицинских наук / Н. Д. Ющук. — М., 1980. — 29 с.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Заслужаны дзеяч навукі Расійскай Федэрацыі. Юшчук Мікалай Дзмітрыевіч // Па працы і пашана : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. — Кобрын, 2020. — С. 143—144 : фат.
  • Юшчук Мікалай Дзмітрыевіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / ДУК «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. — Кобрын, 2017. — С. 156—158.
  • 80 гадоў з дня нараджэння М. Д. Юшчука (1940) // Зводны каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2016—2020 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. — Кобрын, 2018. — С. 153.
  • Савчук, М. Дело всей жизни ученого Ющука / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. — 2010. — 28 января. — С. 6.
  • Около 40 лет жизни Н. Д. Ющук (уроженец д. Овады) посвятил Московскому государственному медико-стоматологическому университету и подготовке на его базе высококвалифицированных специалистов.
  • Юбилей академика РАМН Николая Дмитриевича Ющука : к 70-летию со дня рождения // Российский журнал Гастроэнтерологии, Гепатологии, Колопроктологии. — 2010. — Т. 20. — № 6. — С. 86-87.
  • Академик из д. Оводы // Кобрин-информ. — 2009. — 17 сентября. — С. 26.
  • Академик Российской академии медицинских наук Н. Д. Ющук — уроженец д. Оводы Кобринского района.
  • Николай Дмитриевич Ющук : к 65-летию со дня рождения // Российский журнал Гастроэнтерологии, Гепатологии, Колопроктологии. — 2006. — Т. 16. — № 1. — С. 93.