Мікалай Млечка

падкаморы аршанскі

Мікалай Млечка (польск.: Mikołaj Mleczko; ? — красавік 1644) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Мікалай Млечка
маршалак Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага
з 1638
падкаморы аршанскі[d]
з 1627
падваявода віленскі[d]
1625 — 1628
харунжы аршанскі[d]
з 1611
Смерць каля 1645
Род Млечкі
Бацька Ян Войцехавіч Млечка
Жонка Кацярына з Пацеяў[d] і Дарота з Пакашаў[d][1]

Біяграфія правіць

Паходзіў са шляхецкага роду Млечкаў герба «Даліва» змененая («Ружы»). Нарадзіўся ў сям’і Яна Войцехавіча[2].

Аршанскі харужы ў 1610—1627 гадах, падкаморы з 1627 года. Служыў канцлеру Льву Сапегу, які, стаўшы ў 1623 годзе віленскім ваяводам, узяў Мікалая да сябе на пасаду падваяводы (1623—1628). Валодаў маёнткам Сурдэгі ў Вількамірскім павеце, з 1620 — маёнткам Халопенічы ў Аршанскім павеце. Да пачатку 1640-х г. заснаваў у Халопенічах касцёл і кляштар кармелітаў[2].

Зноскі

  1. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 9, Województwo mścisławskie XVI-XVIII wiek / пад рэд. А. РахубаWarszawa: 2019. — С. 168. — ISBN 978-83-65880-76-5
  2. а б Млечкі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць