Мікалай Мікалаевіч Дзямчук
Мікала́й Мікала́евіч Дзямчу́к (нар. 28 сакавіка 1954, в. Дзеткавічы Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы Старшыня Дзяржаўнага падатковага камітэта Рэспублікі Беларусь (1997-2000), доктар эканамічных навук.
Мікалай Мікалаевіч Дзямчук | ||
| ||
---|---|---|
14 студзеня 1997 — 31 сакавіка 2000 | ||
Прэм’ер-міністр | Сяргей Лінг Уладзімір Ярмошын | |
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | |
Папярэднік | пасада заснавана | |
Пераемнік | Канстанцін Сумар | |
| ||
21 кастрычніка 1994 — 14 студзеня 1997 | ||
Прэм’ер-міністр | Міхаіл Чыгір | |
Папярэднік | Васіль Некрашэвіч | |
Пераемнік | пасада скасавана | |
Адукацыя | Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі им.В.В. Куйбышава | |
Навуковая ступень | доктар эканамічных навук | |
Дзейнасць | палітык, дыпламат, дзяржаўны дзеяч | |
Нараджэнне | 28 сакавіка 1954 (66 гадоў) |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў 1954 годзе ў Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці. Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі ім.В.У. Куйбышава (1982).
Працаваў слесарам-рамонтнікам на Мінскім аўтамабільным заводзе. Пасля заканчэння інстытута працаваў у бухгалтэрыі гэтага ж завода.
У 1981-1990 — Намеснік галоўнага бухгалтара, начальнік планава-эканамічнага аддзела Мінскага станкабудаўнічага вытворчага аб'яднання імя Кастрычніцкай рэвалюцыі.
З 1990 — старшыня Ленінскага райвыканкама г.Мінска.
У 1991-1994 працаваў начальнікам Дзяржаўнай падатковай інспекцыі па Заводскім раёне г.Мінска.
21 кастрычнікa 1994 года прызначаны Старшынёй Галоўнай дзяржаўнай падатковай інспекцыі пры Кабінеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.[1]
14 студзеня 1997 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №56 прызначаны Старшынёй Дзяржаўнага падатковага камітэта Рэспублікі Беларусь[2].
31 сакавіка 2000 года ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №158 вызвалены ад пасады Старшыні Дзяржаўнага падатковага камітэта Рэспублікі Беларусь і прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан.[3] 18 красавіка 2008 года быў вызвалены ад пасады.[4]
15 снежня 2014 года быў прызначаны пастаянным паўнамоцным прадстаўніком Беларусі пры статутных і іншых органах СНД.
Зноскі
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 кастрычніка 1994 г №158 «Аб прызначэнні М.М.Дземчука Старшынёй Галоўнай дзяржаўнай падатковай інспекцыі пры Кабінеце Міністраў Рэспублікі Беларусь»(руск.)
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 студзеня 1997 №56 «Аб прызначэнні М.М.Дземчука Старшынёй Дзяржаўнага падатковага камітэта Рэспублікі Беларусь»(руск.)
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 сакавіка 2000 г. №158 «Аб прызначэнні М.М.Дземчука Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан і прысваенні яму дыпламатычнага рангу Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасланніка другога класа»(руск.)
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 красавіка 2008 г. №223 «Аб вызваленні М.М.Дземчука ад пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан»