Мікалай Мікалаевіч Пятроў

хірург, анколаг

Мікалай Мікалаевіч Пятро́ў[3] (руск.: Николай Николаевич Петров; 14 снежня 1876 — 2 сакавіка 1964) — хірург, адзін з заснавальнікаў савецкай анкалогіі, доктар медыцыны (1902), прафесар, член-карэспандэнт Акадэміі навук СССР (1939), акадэмік Акадэміі медыцынскіх навук СССР (1944), Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1935), Герой Сацыялістычнай Працы (1957).

Мікалай Мікалаевіч Пятроў
руск.: Николай Николаевич Петров
Дата нараджэння 2 (14) снежня 1876 ці 1876[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 2 сакавіка 1964(1964-03-02)[2]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Мікалай Паўлавіч Пятроў
Род дзейнасці урач, хірург, анколаг
Навуковая сфера анкалогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцыны[d] (1902) і член-карэспандэнт АН СССР[d] (1939)
Альма-матар
Вядомыя вучні Фёдар Рыгоравіч Вуглоў[d]
Член у
  • Акадэмія навук СССР[d]
Прэміі
Сталінская прэмія 2-й ступені Ленінская прэмія
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Біяграфія правіць

М. М. Пятроў нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу ў сям’і вучонага-механіка, інжынера М. П. Пятрова. У 1894 годзе скончыў гімназію. У 1899 годзе скончыў Ваенна-медыцынскую акадэмію і быў пакінуты ўдасканальвацца на кафедры хірургічнай прапедэўтыкі прафесара М. С. Субоціна. У 1902 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Экспериментальные данные о бугорчатке суставов в связи с повреждением»[4]. У 1902—1903 гадах працаваў у лабараторыі І. І. Мечнікава ў Парыжы[5], у 1903—1905 гадах праходзіў стажыроўку ў Пастэраўскім інстытуце[4]. З 1905 года прыват-дацэнт хірургіі ў Ваенна-медыцынскай акадэміі, з 1908 года і на Вышэйшых жаночых курсах. У 1912—1913 гадах прафесар хірургічнай клінікі Варшаўскага ўніверсітэта. У 1913 годзе М. М. Пятроў вярнуўся ў Пецярбург і ўзначаліў кафедру хірургіі Інстытута ўдасканалення ўрачоў. У 1914 годзе, з пачаткам Першай сусветнай вайны, быў прызваны на фронт у якасці хірурга-кансультанта шпіталяў. У 1917 годзе на Кубані ўрач-хірург і кансультант шпіталяў у складзе 9-й Чырвонай Арміі.[4] У 1920 годзе быў адным з заснавальнікаў медыцынскага факультэта Кубанскага дзяржаўнага ўніверсітэта і ўзначаліў на ім кафедру шпітальнай хірургіі. У 1921 годзе зноў вярнуўся ў Петраград і ўзначаліў кафедру хірургіі Інстытута ўдасканалення ўрачоў. Адначасова да 1926 года прафесар кафедры шпітальнай хірургіі Першага Ленінградскага медыцынскага інстытута. У 1926 годзе па ініцыятыве М. М. Пятрова быў адкрыты Анкалагічны інстытут (сучасны Нацыянальны медыцынскі даследчы цэнтр анкалогіі імя М. М. Пятрова), які ён і ўзначаліў.

Памёр М. М. Пятроў 2 сакавіка 1964 года. Пахаваны на Камароўскіх могілках.

Навуковая дзейнасць правіць

М. М. Пятрову належаць навуковыя працы (больш за 400[4]) па тэарэтычнай, эксперыментальнай і клінічнай анкалогіі, ваенна-палявой хірургіі, траспланталогіі, хірургічным лячэнні туберкулёзу, язвавай хваробы страўніка і дванццаціперснай кішкі, па дэанталогіі і інш.

Сярод апублікаванага:

  • Общееучениеобопухолях, 1910;
  • Химические и биологические способы распознавания раковой болезни. — СПб., 1914;
  • Лечение инфецированных ран, 3 изд. — Л., 1924;
  • Язвенная болезнь желудка и 12-перстной кишки и ее хирургическое лечение. — М.‒ Л., 1938 (у сааўтарстве);
  • Руководство по общей онкологии, 2 изд. — Л., 1961 (у сааўтарстве);
  • Вопросы хирургической деонтологии, 5 изд., Л., 1956.

Узнагароды і званні правіць

Зноскі

  1. Czech National Authority Database Праверана 8 чэрвеня 2022.
  2. а б в Петров Николай Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. БелЭн 2001.
  4. а б в г Петров Николай Николаевич Архівавана 29 верасня 2021. (руск.) // Кубанскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
  5. Антошина Е. В. Николай Николаевич Петров (1876—1964) // История медицины Архівавана 1 красавіка 2016. (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць