Мікалай Мікалаевіч Труш
матэматык
Мікалай Мікалаевіч Труш (23 лютага 1948, вёска Мосткі, Драгічынскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук (2000, Статыстычны спектральны аналіз часовых шэрагаў), прафесар (2000).
Мікалай Мікалаевіч Труш | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 лютага 1948 (76 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук (2000) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў БДУ (1972), дзе і працуе. Навуковыя працы па тэорыі імавернасці і матэматычнай статыстыцы. Распрацаваў метады пабудовы непараметрычных ацэнак мнагамерных стацыянарных выпадковых працэсаў і аднародных палёў, развіў семіінварыянтавы падыход да даследавання статыстычных уласцівасцяў гэтых ацэнак.
Навуковыя працы
правіць- Об оценке спектральных плотностей стационарных процессов // Лит. матем. сб. 1979. Т. 19, № 1 (разам з І.Журбенкам);
- О скорости сходимости моментов оценок спектральных плоскостей // Весці АН Беларусі. Сер. фіз.-мат. навук. 1996. № 4 (разам з Е.Мірскай);
- Асимптотические методы статистического анализа временных рядов. Мн., 1999.
Зноскі
Літаратура
правіць- Труш Мікалай Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 541. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
правіць- Сайт факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ Архівавана 19 сакавіка 2023.