Адкрыць галоўнае меню

Мікалай Рыгоравіч Алексяюк

Мікалай Рыгоравіч Алексяю́к (нар. 11 лютага 1950, г. Брэст) — беларускі архітэктар.

Мікалай Рыгоравіч Алексяюк
Дата нараджэння: 11 лютага 1950(1950-02-11) (69 гадоў)
Месца нараджэння:
Альма-матар:
Месца працы:
Узнагароды:

БіяграфіяПравіць

Скончыў у 1972 годзе архітэктурны факультэт Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута па спецыяльнасці «Архітэктура» (выкладчыкі архітэктурных дысцыплін: У. І. Кулін, Я. М. Даўгайла, У. І. Шчарбіна).

Член саюза архітэктараў з 1989, чалецкі білет № 947. Лаўрэат прэміі імя У. А. Караля Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь (1999, медаль № 017).

У 1972 годзе працаваў у Віцебскім філіяле інстытута «Белкалгаспраект». З 1973 года працуе ў Брэсцкім філіяле інстытута «Белкалгаспраект» (цяпер «Інстытут Брэстбудпраект»; архітэктар, начальнік групы, галоўны архітэктар праектаў, галоўны спецыяліст па архітэктуры).

Пражывае ў Брэсце па адрасе вул. Смірнова, 65.

ТворчасцьПравіць

Асноўныя працы: комплексная забудова пасёлкаў Вялікія Матыкалы, Астрамечава, Тамашоўка, Чэрні, Клейнікі Брэсцкага раёна (19791985, у сааўтарстве з Р. Р. Будзько, Навіцкім, А. М. Гулякам); навучальны цэнтр у в. Клейнікі (1985, сааўтары — Р. Р. Будзько, А. І. Шалонік; добраўпарадкаванне цэнтральнай часткі в. Тамашоўка (2004, сааўтары — А. М. Гуляка, А. І. Рамашка; дыягнастычны цэнтр у г. Валгарэчанску (Расія, 2000, сааўтар — А. Л. Равацюк; эксперыментальныя жылыя дамы ў в. Войская Камянецкага раёна (1997, сааўтары — І. І. Карват, А. М. Гуляка, Пархоц, А. І. Рамашка, Г. Маторына, Бура; спартыўны комплекс у г. Валгарэчанску (Расія, 2001 сааўтары — Г. Маторына, А. І. Рамашка).

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Алексеюк Николай Григорьевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.