Мікалай Рыгоравіч Круцько

Мікалай Рыгоравіч Круцько (11 снежня 1919, г. Ніжын, Чарнігаўская вобласць, Украіна — 17 студзеня 1977) — савецкі філосаф, гісторык. Доктар філасофскіх навук (1971), кандыдат гістарычных навук (1959), прафесар (1971).

Мікалай Рыгоравіч Круцько
Дата нараджэння 11 снежня 1919(1919-12-11)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 студзеня 1977(1977-01-17) (57 гадоў)
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофскіх навук (1971) і кандыдат гістарычных навук (1959)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Чырвонай Зоркі

Біяграфія

правіць

Скончыў Нежынскі педагагічны інстытут імя М. В. Гогаля (філалагічны факультэт, 1941).

Працаваў у Ваенна-марскім флоце СССР (1941—1960, з 1948 — Балтыйскае вышэйшае ваенна-марское вучылішча, выкладчык кафедры марксізму-ленінізму), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1960, дацэнт кафедры гісторыі КПСС, з 1964 — кафедры навуковага камунізму, у 1964—1977 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: праблемы дэмакратыі; праблемы міжнароднага рабочага і камуністычнага руху; сусветны рэвалюцыйны працэс.

Узнагароды

правіць

Ордэн Чырвонай Зоркі (1956) і інш.

Бібліяграфія

правіць
  • Место и роль современных демократических движений в борьбе за переход к социализму развитых капиталистических стран : автореферат диссертации… доктора философских наук : 09.621 / Н. Г. Крутько. — Минск, 1970.
  • Коммунистическая партия Советского Союза в борьбе за укрепление и развитие морально-политических источников могущества социалистического государства (1939 — июнь 1941 гг.) : автореферат диссертации … кандидата исторических наук / Н. Г. Крутько. — Минск, 1958.

Зноскі

Літаратура

правіць