Мікалай Уладзіміравіч Собалеў

савецкі і расійскі вучоны, геолаг, доктар геолага-мінералагічных навук, акадэмік Акадэміі навук СССР (РАН) (1990)

Мікалай Уладзіміравіч Со́балеў[2] (руск.: Николай Владимирович Соболев; 28 мая 1935, Ленінград — 25 сакавіка 2022) — савецкі і расійскі вучоны, геолаг, доктар геолага-мінералагічных навук, акадэмік Акадэміі навук СССР (РАН) (1990, член-карэспандэнт з 1981).

Мікалай Уладзіміравіч Собалеў
руск.: Николай Владимирович Соболев
Дата нараджэння 28 мая 1935(1935-05-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 сакавіка 2022(2022-03-25) (86 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Уладзімір Сцяпанавіч Собалеў
Род дзейнасці навуковец, геолаг
Навуковая сфера петралогія, мінералогія, геахімія, алмаз, Кімберліт і геалогія
Навуковая ступень доктар геолага-мінералагічных навук (1972)
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Уладзімір Сцяпанавіч Собалеў
Член у
Прэміі
Ленінская прэмія Дзяржаўная прэмія СССР
Узнагароды
ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені ордэн Дружбы Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 28 мая 1935 года ў Ленінградзе. Сын У. С. Собалева.

Скончыў Львоўскі ўніверсітэт у 1958 годзе і працаваў у ім загадчыкам Мінералагічнага музея. З 1960 года працаваў у Інстытуце геалогіі і геафізікі Сібірскага аддзялення Акадэміі навук СССР у Новасібірску. З 1981 года займаў пасаду намесніка дырэктара, з 1984 года — дырэктара інстытута. У 1990—2006 гадах дырэктар Інстытута мінералогіі і петраграфіі Сібірскага аддзялення Расійскай акадэміі навук (у складзе Аб’яднанага інстытута геалогіі, геафізікі і мінералогіі). З 2006 года М. У. Собалеў працаваў у Інстытуце геалогіі і мінералогіі Сібірскага аддзялення РАН, саветнік РАН.

Памёр 25 сакавіка 2022 года[3].

Навуковая і грамадская дзейнасць

правіць

Асноўныя працы М. У. Собалева па выяўленню ўмоў утварэння прыродных алмазаў і іх радовішчаў розных генетычных тыпаў. Распрацаваў мінералагічныя крытэрыі алмазаноснасці кімберлітаў, методыку прэцызійнага аналізу сілікатных мінералаў з выкарыстаннем мікразандзіравання і інш.

Член бюро Аддзялення навук аб Зямлі Сібірскага аддзялення РАН з 2002 года, ганаровы член з 1987 года і віцэ-прэзідэнт з 2004 года Расійскага мінералагічнага таварыства, ганаровы член Еўрапейскага саюза геалагічных навук з 1989 года, Лонданскага геалагічнага таварыства з 1994 года, замежны член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША з 1993 года, член Еўрапейскай акадэміі навук з 1993 года, Мінералагічнага таварыства Амерыкі з 1998 года, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай мінералагічнай асацыяцыі ў 1990—1994 гадах[4]. Член Навуковага савета INTAS (2001—2003)[4]. Галоўны рэдактар часопіса «Геалогія і геафізіка» Сібірскага аддзялення РАН (з 1997 года)[4].

Узнагароды і званні

правіць

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць