Уладзімір Сцяпанавіч Собалеў

вучоны, геолаг

Уладзімір Сцяпанавіч Со́балеў[4] (руск.: Владимир Степанович Соболев; 30 мая 1908 — 1 верасня 1982) — савецкі вучоны, геолаг, доктар геолага-мінералагічных навук (1938), прафесар (1939), член-карэспандэнт Акадэміі навук Украінскай ССР (1951), акадэмік Акадэміі навук СССР (1958), Герой Сацыялістычнай Працы (1968).

Уладзімір Сцяпанавіч Собалеў
руск.: Владимир Степанович Соболев
Дата нараджэння 17 (30) мая 1908[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 верасня 1982(1982-09-01)[1] (74 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Мікалай Уладзіміравіч Собалеў, Alexander Sobolev[d] і Stephan V. Sobolev[d]
Род дзейнасці выкладчык універсітэта, геолаг
Навуковая сфера крышталяграфія[3], петраграфія, мінералогія[3] і геалогія[3]
Месца працы
Навуковая ступень доктар геолага-мінералагічных навук (1938)
Навуковае званне
Альма-матар
Член у
Прэміі
Сталінская прэмія 2-й ступені Ленінская прэмія
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Сталінская прэмія

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў горадзе Луганск. У 1930 годзе скончыў Ленінградскі горны інстытут. У 1930—1941 гадах працаваў у Цэнтральным навукова-даследчым геолагаразведачным інстытуце ў Ленінградзе і адначасова выкладаў на кафедры петраграфіі Ленінградскага горнага інстытута. У час Вялікай Айчыннай вайны ў 1941—1943 гадах знаходзіўся ў эвакуацыі ў Іркуцку, выкладаў у Іркуцкім дзяржаўным універсітэце і быў кансультантам у Сібірскім геолагаразведачным упраўленні. У 1943—1945 гадах зноў працаваў на кафедры петраграфіі Ленінградскага горнага інстытута. З 1945 года У. С. Собалеў жыў у Львове. Да 1958 года займаў пасаду загадчыка кафедры петраграфіі Львоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта і ў 1947—1958 гадах працаваў у Інстытуце геалогіі карысных выкапняў Акадэміі навук Украінскай ССР.

З 1958 года У. С. Собалеў працаваў у Сібірскім аддзяленні Акадэміі навук СССР у Новасібірску, куды пераехаў па прапанове акадэміка М. А. Лаўрэнцьева[5]. У 1958—1981 гадах займаў пасаду намесніка дырэктара Інстытута геалогіі і геафізікі. У 1960—1981 гадах прафесар, 1960—1980 гадах загадчык кафедры петраграфіі і мінералогіі, у 1962—1971 гадах дэкан геолага-геафізічнага факультэта Новасібірскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

З 1981 года У. С. Собалеў у Маскве на пасадзе дырэктара Мінералагічнага музея імя А. Я. Ферсмана Акадэміі навук СССР.

Памёр 1 верасня 1982 года. Пахаваны на Кунцаўскіх могілках у Маскве[5].

Навуковая і грамадская дзейнасць

правіць

Асноўныя працы У. С. Собалева ў галіне петралогіі трапаў, фізіка-хімічычных асноў петраграфіі магматычных горных парод, даследаванні фацый метамарфізму Сібірскай платформы і тэрыторыі Украіны. Узначаліў даследаванні па геалогіі алмазных радовішчаў, праводзіў петраграфічныя даследаванні вывергнутых і метамарфічных парод. Даў вызначэнне межаў і аб’ёму фацый высокага ціску. Адзін са стваральнікаў арыгінальнай схемы метамарфічныых фацый, адзін з аўтараў карт метамарфічныы фацый СССР (1966) і Еўропы (1974). Распрацаваў метадычныя прыёмы вывучэння жалезіста-магнезіяльных мінералаў, склаў дыягнастычныя дыяграмы і ўсталяваў важныя заканамернасці ізамарфізму ў мінералах і інш. Пад У. С. Собалева кіраўніцтвам створана методыка вырошчвання крышталёў смарагду.

Ганаровы член Усесаюзнага мінералагічнага таварыства, Геаграфічнага таварыства СССР і шэрагу замежных геалагічных таварыстваў (Чэхаславакіі, Венгрыі, Балгарыі, Францыі), прэзідэнт Міжнароднай мінералагічнай асацыяцыі (1974—1978). Старшыня Міжведамаснага петраграфічнага камітэта пры Аддзяленні геолага-геаграфічных навук Акадэміі навук СССР (1975—1982).

Сярод апублікаваных прац:

  • Петрология траппов Сибирской платформы, 1936;
  • Введение в минералогию силикатов, 1949:
  • Геология месторождений алмазов Африки, Австралии, острова Борнео и Северной Америки. — М., 1951;
  • Физико-химические основы петрографии изверженных горных пород. — М., 1961 (разам з А. М. Зварыкіным);
  • Фации метаморфизма. — М., 1970 (у сааўтарстве).

Узнагароды і званні

правіць

Памяць

правіць

У 1983 годзе імем акадэміка У. С. Собалева названы новы мінерал сабалевіт, адкрыты на Кольскім паўвостраве. У гонар У. С. Собалева названы адназ аўдыторый Новасібірскага дзяржаўнага ўніверсітэта, вуліца ў горадзе Мірны. Сібірскім аддзяленнем РАН заснавана прэмія для маладых вучоных. Імя У. С. Собалева прысвоена Інстытуту геалогіі і мінералогіі Сібірскага аддзялення РАН.

Зноскі

  1. а б Историческая энциклопедия Сибири / под ред. В. А. ЛаминНовосибирск: 2009. — ISBN 5-8402-0230-4
  2. Соболев Владимир Степанович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  4. БелЭн 2002.
  5. а б Уладзімір Сцяпанавіч Собалеў на сайце «Героі краіны»

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць