Мікола Янчанка (Мікалай Ігнатавіч Янчанка; 22 чэрвеня 1931, вёска Забалацце, Магілёўскі раён, Магілёўская вобласць - 19 ліпеня 2000) — беларускі паэт, празаік, перакладчык.

Мікола Янчанка
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 22 чэрвеня 1931(1931-06-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 ліпеня 2000(2000-07-19) (69 гадоў)
Пахаванне
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчык, пісьменнік, паэт
Мова твораў беларуская

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сям'і каваля. Скончыў гістарычны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута (1956). Настаўнічаў у Брожскай сярэдняй школе на Бабруйшчыне (1956—1961), у Дварэцкай сярэдняй школе (1965—1966), быў выхавацелем у Гарадзецкай школе-інтэрнаце (1961) Рагачоўскага раёна. Працаваў у раённых газетах у Рагачове, Жлобіне, Калінкавічах, Карме. З 1972 г. — адказны сакратар рагачоўскай раённай газеты «Камунар».

Жыў у Рагачове[1]. Памёр 16 ліпеня 2000 года. Пахаваны ў в. Забалацце Рагачоўскага раёна[2].

Творчасць правіць

Дэбютаваў у друку вершам у 1958 г. (бабруйская раённая газета «Камуніст»). Пісаў на беларускай і рускай мовах. Аўтар зборнікаў паэзіі «Разнотравье» (1971), «Кросны» (1980), «Жыцейка-жыта» (1990), кніжак апавяданняў для дзяцей «З людзьмі добра» (1973) і «Зраблю сонейка» (1978), «Жменька жалудоў» (1989), кніжкі-маляванкі «Лета ў серванце» (1981) і зборніка вершаў «Залаты вулей» (1986). На беларускую мову пераклаў кнігу вершаў Д. Кавалёва «Вечназялёная Ветка» (1990).

Памяць правіць

Імем Міколы Янчанкі названа вуліца ў новым мікрараёне Рагачова[1].

Зноскі

Літаратура правіць