Мікіта Юр’евіч Дземчанка

беларускі футбаліст

Мікіта Дземчанка (нар. 6 верасня 2002, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Смалявічы» (у арэндзе з мінскага «Дынама») і юніёрскай зборнай Беларусі.

Футбол
Мікіта Дземчанка
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Мікіта Юр’евіч Дземчанка
Нарадзіўся 6 верасня 2002(2002-09-06) (18 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 175 см
Вага 65 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Смалявічы
Нумар 8
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2018 — Беларусь Дынама (Мінск) 0 (0)
2020 —   Беларусь Смалявічы 1 (0)
Нацыянальная зборная**
2019 — Беларусь Беларусь (да 19) 2 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 11 ліпеня 2020.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 11 ліпеня 2020.

Клубная кар’ераПравіць

Выхаванец мінскага «Дынама», з 2018 года пачаў выступаць за дубль. У 2019 годзе стаў прыцягвацца да асноўнай каманды дынамаўцаў, дэбютаваў у асноўным складзе 26 чэрвеня 2019 года ў матчы Кубка Беларусі супраць мікашэвіцкага «Граніта» (2:0), калі выйшаў на замену ў другім тайме. 11 ліпеня 2019 года выйшаў у стартавым складзе каманды ў матчы Лігі Еўропы з латвійскай «Ліепаяй» (1:1). У далейшым працягваў гуляць за дубль.

У ліпені 2020 года быў аддадзены ў арэнду ў «Смалявічы»[1]. 10 ліпеня 2020 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча супраць «Іслачы» (3:1).

Міжнародная кар’ераПравіць

У кастрычніку 2019 года выступаў за юніёрскую зборную Беларусі да 19 гадоў у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

Статыстыка выступленняўПравіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2018 дубль Дынама   12 0
2019 дубль Дынама   19 6
2020 (1) дубль Дынама   13 6

Зноскі

СпасылкіПравіць