Мі́ласлаў Зі́ма (чэшск.: Miloslav Zíma; нар. 3 студзеня 1920, Прага) — чэшскі мовазнавец-славіст. Доктар славянскай філалогіі (1953).

Міласлаў Зіма
Дата нараджэння 3 студзеня 1920(1920-01-03)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 чэрвеня 2009(2009-06-16)[1] (89 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці перакладчык
Месца працы
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў у 1950 годзе Карлаў універсітэт у Празе. З 1954 года ў Інстытуце славяназнаўства Чэхаславацкай акадэміі навук, у 19611984 гг. супрацоўнік Славянскай бібліятэкі ў Празе.

Навуковая дзейнасць правіць

Даследаваў пытанні транскрыпцыі, транслітарацыі, арфаграфіі і анамастыкі беларускай, польскай, рускай, балгарскай і славенскай моў («Некаторыя прапановы па транслітарацыі алфавіта і іх тэарэтычная аснова», 1963, «Транслітарацыя, транскрыпцыя і іншыя віды перадачы», 1986). Шэраг артыкулаў прысвяціў праблемам беларускага мовазнаўства: «Паходжанне назвы „Белая Русь“» (1957), «Умовы так званага пералівання імён у нацыянальныя формы паміж усходнеславянскімі мовамі» (1972), «Нататкі пра беларускую літаратурную мову» (1980), «Францішак Скарына і яго імя» (1990) і інш.

Перакладае з славянскіх моў, у т.л. з беларускай.

Зноскі

  1. а б в Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.

Літаратура правіць