Мінойты
Міно́йты[1] (трансліт.: Minojty, руск.: Минойты) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Траццякоўскага сельсавета.
Вёска
Мінойты
| ||||||||||||||||||||||||
Назва
правіцьАд антрапоніма Minaitis (з патранімічным утваральнікам -ait-) зусім ідэнтычная літоўская назва Minaičiai.
З асновай Min- таксама былое імя тыпу Minautas (з утваральнікам -aut-), ад якога былы тапонім Мінаўты (былі паміж Мілашова і Рудакамі). Было і прускае імя Minaute, ёсць літоўскі адыменны тапонім Minautuva.
Гісторыя
правіцьДа 30 жніўня 1957 года вёска ўваходзіла ў склад Ганчарскага сельсавета[2].
Прырода
правіцьЗа 2,5—3 км на поўдзень і паўднёвы захад ад вёскі размяшчаецца Мінойцкае радовішча пясчана-жвіровага матэрыялу. 2 лінзападобныя паклады звязаны з камавымі адкладамі сожскага зледзянення.
За 4 км на захад ад вёскі знаходзіцца Пушчанскае радовішча пяскоў (ад назвы ўрочышча Пушча). Пластавы паклад звязаны з флювіягляцыяльнымі адкладамі часу адступання сожскага ледавіка.
На ўсход ад вёскі ляжыць Дакудаўскае балота.
Прамысловасць
правіцьМінойтаўскі рамонтны завод вырабляе сельскагаспадарчую тэхніку.
Транспарт
правіцьВёска знаходзіцца на шашы Ліда—Слонім. Чыгуначная станцыя Мінойты на лініі Баранавічы—Ліда.
Сацыяльная інфраструктура
правіцьСярэдняя школа. Лідскі дом-інтэрнат «Вялічкі».
Славутасці
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 жніўня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 1.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мінойты